Афгана-іранскія сутыкненні (2023): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Тэгі: Адменена Праўка з маб. прылады Праўка праз мабільную версію сайта
Няма тлумачэння праўкі
Тэгі: Ручны адкат Праўка з маб. прылады Праўка праз мабільную версію сайта
Радок 1: Радок 1:
{{бягучыя падзеі}}
{{бягучыя падзеі}}
{{Узброены канфлікт|выява=Сумежны ўзброены канфлікт паміж Талібанам і Іранам (2023).png|дата=з [[27 мая]] [[2023]]|прычына=барацьба за водныя рэсурсы ракі [[Гільменд]]|месца=ірана-афганская мяжа|вынік=|праціўнік1={{Іран}} [[Іран]]|праціўнік2=[[File:Flag of the Taliban.svg|25px]] [[Афганістан]]|страты1=[[#Ахвяры|гл. ніжэй]]|страты2=[[#Ахвяры|гл. ніжэй]]}}
{{Узброены канфлікт|выява=Сумежны ўзброены канфлікт паміж Талібанам і Іранам (2023).png|дата=з [[27 мая]] [[2023]]|прычына=барацьба за водныя рэсурсы ракі [[Гільменд]]|месца=ірана-афганская мяжа|вынік=|праціўнік1={{Іран}} [[Іран]]|праціўнік2=[[File:Flag of the Taliban.svg|25px]] [[Афганістан]]|страты1=[[#Ахвяры|гл. ніжэй]]|страты2=[[#Ахвяры|гл. ніжэй]]}}
'''Афгана-іранскія сутыкненні 2023 года''' — памежны ўзброены канфлікт паміж [[Афганістан]]ам і [[Іран]]ам.Россия и Беларусь братья навеки!
'''Афгана-іранскія сутыкненні 2023 года''' — памежны ўзброены канфлікт паміж [[Афганістан]]ам і [[Іран]]ам.


== Перадгісторыя ==
== Перадгісторыя ==

Версія ад 00:38, 29 мая 2023

Афгана-іранскія сутыкненні (2023)
Дата з 27 мая 2023
Месца ірана-афганская мяжа
Прычына барацьба за водныя рэсурсы ракі Гільменд
Праціўнікі
Сцяг Ірана Іран Афганістан
Страты
гл. ніжэй гл. ніжэй

Афгана-іранскія сутыкненні 2023 года — памежны ўзброены канфлікт паміж Афганістанам і Іранам.

Перадгісторыя

У жніўні 2021 года ісламарадыкальны рух «Талібан» на фоне сыходу амерыканскай арміі аднавіў сваю ўладу ў Афганістане[1]. 1 снежня таго ж года сілавікі новага ўрада атакавалі іранскіх памежнікаў[2][3]. Сутыкненні адзначаліся таксама ў ліпені 2022 года. У канцы лютага 2023 года талібы захапілі аднаго іранскага памежніка падчас канфлікту і неўзабаве вярнулі пасля перамоваў. 5 сакавіка ля КПП Пул-і-Абрышом у правінцы Німроз на паўднёвым захадзе Афганістана адбыўся бой афганцаў з іранскімі памежнікамі[4].

Адносіны з суседнім Іранам у ісламістаў не былі добрымі яшчэ да гэтага. Падчас першага праўлення талібаў у Афганістане (1996—2001), 10 іранскіх дыпламатаў у консульстве горада Мазары-Шарыф былі пакараны смерцю баевікамі. Афіцыйны Тэгеран пачаў мабілізацыю, але эскалацыі ўдалося пазбегнуць пры пасярэдніцтве ААН[5].

У 2001 годзе, калі адбылося ўварванне ЗША ў Афганістан, Іран, нягледзячы на складаныя адносіны з Белым домам, супрацоўнічаў з амерыканцамі для барацьбы з талібамі, а іранскі спецназ падтрымліваў Паўночны альянс падчас захопу Герата[6].

Прычыны і заявы

Па даных Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН, на працягу 30 гадоў засуха з’яўляецца важнай праблемай у Іране. За апошняе дзесяцігоддзе сітуацыя пагоршылася. Іранская метэаралагічная арганізацыя паведамляла, што 97% тэрыторыі краіны адчувалі пэўны ўзровень засухі[7].

У маі 2023 года прэзідэнт Ірана Ібрагім Раісі запатрабаваў права на ваду ў рацэ Гільменд[8][9], бо кіраўнікі талібаў парушылі дагавор 1973 года, абмежаваўшы паток вады з ракі Гільменд у засушлівыя ўсходнія раёны Ірану. Афганскія ўлады адхілілі гэтае абвінавачанне[10]. Акрамя гэтага, у МЗС краіны заявілі, што Тэгеран не прызнае талібаў і настойвае на стварэнні «інклюзіўнага ўрада Афганістана»[11].

Былы начальнік паліцыі правінцыі Панджшэр Абдул Хамід Харасані запісаў зварот, у якім заявіў, што талібы «будуць змагацца з карумпаванай Ісламскай Рэспублікай Іран з больш вялікім энтузіязмам, чым падчас вайны супраць Амерыкі»[11].

Баявыя дзеянні

27 мая двое іранскіх памежнікаў (першапачаткова паведамлялася пра аднаго[12]) і адзін баец Талібану былі забіты ў выніку страляніны каля памежнага паста[10]. Бой адбыўся каля 10:00[13] ля райна Канг[7] у правінцыі Німроз[4] і на іранскім КПП Сасалі ў акрузе Забул правінцыі Сістан і Белуджыстан[13].

У сутычках былі ўжыты стралковая зброя і лёгкая тэхніка[4]. Так, напрыклад у раёне напружанасці гучалі кулямёты. Афганцы прымянялі трафейную бранятэхніку краін НАТА, у той час як іранцы абстралялі праціўніка з мінамётаў[7].

Прадстаўнікі іранскай памежнай службы і падраздзяленняў талібаў дамовіліся аб сумесным расследаванні інцыдэнту[4]. У пачатку канфлікту бакі абвінавацілі адзін аднаго[14]. Са слоў іранцаў, менавіта талібы першымі адкрылі агонь[13]. Пасля сутыкненняў іранскія ўлады закрылі памежны пост Мілак-Зарандж[10].

Апоўначы на 28 мая талібы атакавалі памежны пункт Ірана[15]. Па заяве іранскіх СМІ, агонь пачаўся на мяжы правінцыі Німроз[16]. Хутчэй за ўсё, уварванне пачалося з вёсак Макакі і Смактулі[17]. Як сцвярджаюць талібы, агулам было знішчана 18 памежных аб’ектаў[18].

Асноўныя сутычкі адбыліся ў ваколіцах іранскага горада Заболь. Тут афганскія талібы захапілі пагранпост. У адказ на гэта армія Ірана нанесла артылерыйскі ўдар па пазіцыях праціўніка, што, па супярэчлівых паведамленнях з абодвух бакоў, прывяло да гібелі па афіцыйных даных трох чалавек[19], па неафіцыйных, не менш за 14 толькі з афганскага боку і верагодна двум з іранскага, не лічачы параненых[20].

Ахвяры і страты

Дата Месца Афганскі бок Іранскі бок Характар
Раніца 27.05[10] КПП Сасалі 1 забіты 2 забітых стральба
Ноч з 27.05 на 28.05[15] памежжа невядома 18 памежных аб’ектаў знішчаны[18] наступальныя баі талібаў
Дзень 28.05[20] наваколлі горада Заболь 14+? забітых 2+? забітых артылерыйскі ўдар

Зноскі

  1. "How the Taliban Overran the Afghan Army, Built by the U.S. Over 20 Years". The Wall Street Journal. 14 August 2021. Праверана 1 December 2021.
  2. Shahla, Arsalan (1 December 2021). "Iran Forces and Taliban Clashed on Afghan Border, Tasnim Says". Bloomberg. Праверана 1 December 2021.
  3. "Clashes over Iran-Afghanistan's 'border misunderstanding' ended". Reuters. 1 December 2021. Праверана 1 December 2021.
  4. а б в г На юго-западе Афганистана произошли столкновения между иранскими пограничниками и талибами // ТАСС, 27 мая 2023.
  5. "Taliban, Iran hold talks". CNN. 3 February 199. Праверана 1 December 2021.
  6. "Iran Sets Its Eyes on Afghanistan". The Washington Institute for Near East Policy. 19 July 2021. Праверана 1 December 2021.
  7. а б в В Талибане угрожают захватить Тегеран: на границе начались боевые действия
  8. Предупреждение иранского президента властям Афганистана о правах на воду р. Гильменд (руск.). Pars Today (18 мая 2023). Праверана 28 мая 2023.
  9. "At least three killed in clash on Iran-Afghan border". Reuters. 2023-05-27. Праверана 2023-05-28.
  10. а б в г At Least Three Killed in Clash on Iran-Afghan Border
  11. а б SVTV NEWS. Боевики движения «Талибан» вторглись на территорию Ирана. Telegram (28 мая 2023).
  12. Iran exchanges heavy gunfire with Taliban on Afghan border, escalating tensions over water rights. Dubai: Associated Press (27 мая 2023). Архівавана з першакрыніцы 27 May 2023. Праверана 28 May 2023.
  13. а б в На ирано-афганской границе произошел конфликт.
  14. At least three killed in shooting at Iran-Afghan border. Al Jazeera (27 мая 2023). Архівавана з першакрыніцы 27 May 2023. Праверана 28 May 2023.
  15. а б Талибы атаковали пограничный пункт Ирана. centralasia.media (28 мая 2023). Праверана 28 мая 2023.
  16. آتش در «نیمروز». donya-e-eqtesad.com (28 мая 2023). Праверана 28 мая 2023.
  17. Рыбарь. Эскалация на Границе Афганистана и Ирана. Telegram (27 мая 2023). Праверана 27 мая 2023.
  18. а б Топор Live. Талибан уничтожил в общей сложности 18 пограничных объектов. Telegram (28 мая 2023). Праверана 28 мая 2023.
  19. Спор за воду привел к конфликту между талибами и силами КСИР на афгано-иранской границе (руск.). Detaly.co.il. Праверана 28 мая 2023.
  20. а б Началась ли война между Афганистаном и Ираном? (руск.). Detaly.co.il. Праверана 28 мая 2023.

Спасылкі