Дэфекталогія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Дэфекталогія — навука пра заканамернасці псіхічнага развіцця, выхавання і навучання дзяцей, якія патрабуюць асаблівай увагі: глухіх, сляпых, са слабым зрокам ці слыхам, разумова адсталых, з затрымкай псіхічнага развіцця, цяжкімі парушэннямі маўлення, вынікамі дзіцячага цэрэбральнага паралічу, комплекснымі парушэннямі (слепаглухіх, глухіх з разумовай адсталасцю, сляпых з затрымкай псіхічнага развіцця іншымі камбінацыямі).

Як самастойная галіна навукі склалася ў пачатку 19 стагоддзя. Сучасная дэфекталогія апіраецца на дасягненні педагогікі, псіхалогіі, медыцыны, тэхнікі. Вызначае структуру і сістэму метадаў і методык дыягностыкі і дыферэнцыяльнай дыягностыкі стану своеасаблівага псіхічнага развіцця дзяцей з парушэннямі ў сістэме аналізатараў ЦНС, маўленчай дзейнасці; распрацоўвае метады, абгрунтоўвае змест, метады і сродкі карэкцыйна накіраванага навучання і выхавання; даследуе праблемы абілітацыі (стварэнне механізмаў кампенсацыі ў дзяцей з прыроджанымі дэфектамі), сацыяльнай адаптацыі, прафесійнай арыентацыі.

У Беларусі праблемы дэфекталогіі распрацоўваюцца на кафедрах дэфекталагічнага факультэта Беларускага педагагічнага ўніверсітэта, у сектарах аддзялення Нацыянальнага інстытута адукацыі. Спецыялістаў для спецыяльных дзіцячых устаноў рыхтуе Беларускі педагагічны ўніверсітэт і педвучылішча № 2 у Мінску.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6)