Пражская друкарня Скарыны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 09:27, 28 мая 2023, аўтар Чаховіч Уладзіслаў (размовы | уклад) (крыніца — be-tarask: Праская друкарня Скарыны)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)

Пра́жская друка́рня Скары́ны — друкарня ў Празе, заснаваная беларускім першадрукаром Францыскам Скарынам дзеля выдання беларускай Бібліі.

Месцазнаходжанне

Дом у Празе па адрасе Старамесцкая плошча, 22

Паводле некаторых звестак, размяшчалася ў будынку на Старамесцкім плошчы. Дом, збудаваны ў 1371 годзе, захаваўся і цяпер знаходзіцца па адрасе Старамесцкая плошча, 22. У XVI стагоддзі перабудаваны з гатычнага ў рэнесансным стылі, а ў XVII — у барочным. Паводле чэшскіх беларусістаў Вацлава Жыдліцкага і Міласлава Зімы?!, друкарня Скарыны размяшчалася на другім паверсе будынку[1].

Паводле іншага меркавання, Францішак Скарына арандаваў друкарню купца Северына (чэшск.: Severín). Яна размяшчалася на вулачцы, якая пачыналася ад касцёлу Св. Мікалая (чэшск.). Будынак не захаваўся, цяпер на гэтым месцы знаходзіцца парк[2].

Паводле трэцяй версіі, Скарына мог арандаваць і друкарню Конача?!.

Друкаванне

Друкарня была заснавана Скарынам пры падтрымцы віленскіх мецэнатаў Якуба Бабіча і Багдана Онькава. У Празе Скарына надрукаваў у 1517—1519 гадах 23 кнігі Старога Запавету. Паколькі да 1517 года ён ужо меў большасць перакладзеных і падрыхтаваных тэкстаў, можна сцвярджаць, што ён пачаў працаваць у Празе не пазней за 1515—1516 годі[2].

У 1520—1521 з'ехаў у Вільню.

Гл. таксама

Зноскі

Літаратура