Вайна (фільм, 2015)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вайна
па-дацку: Krigen
Жанр ваенны фільм[d][1][2] і драматычны фільм[d]
Рэжысэр
Сцэнарыст
У ролях
Кампазытар
Апэратар
Мантаж Адам Нільсэн[d][5]
Вытворчасьць Nordisk Film[d]
Распаўсюд Nordisk Film[d] і Vertigo Média[d][6]
Дата выхаду 5 верасьня 2015, 14 красавіка 2016[7] і 3 сакавіка 2016[6]
Працягласьць 115 хвіліна
Краіна
Мова дацкая
Старонка на IMDb

«Вайна» (па-дацку: Krigen) — дацкая ваенная драма 2015 року рэжысэра Тобіяса Ліндгальма. У галоўных ролях — Пілу Асбэк і Сэрэн Мэленг. Дзеяньне фільму адбываецца ў Аўганістане, дзе дацкае вайсковае падразьдзяленьне знаходзіцца на абароне цывільнага насельніцтва ад Талібану[8][9].

Фільм быў намінаваны на найлепшы фільм замежнай мовай 88-я прэміі «Оскар»[10][11].

Сюжэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Увага: ніжэй знаходзіцца зьмест, які раскрывае сюжэт твору.

Дацкі аддзел знаходзіцца на патруляваньні ў правінцыі Гільменд. Падчас аднаго з рэйдаў жаўнер аддзелу зачапіў самаробную выбуховую прыладу і памірае ад траўмаў у той час, як ягоны камандзір Кляўс, які знаходзіцца на базе, ня можа нічым дапамагчы. Пасьля гэтага выпадку Кляўс вырашае хадзіць у патрулі разам з падначаленымі. Наступным разам яны аказваюць дапамогу параненай аўганскай дзяўчынцы, пасьля чаго ейная сям’я прыходзіць на дацкую вайсковую базу прасіць паратунку: Талібан паградае іх забіць за зварот да датчанаў па дапамогу. Кляўс ня можа пусьціць іх і адсылае сям’ю назад у вёску.

Тым часам у Даніі ў Кляўса засталася жонка Марыя, якая намагаецца самастойна ўпраўляцца з трыма дзецьмі. Адсутнасьць бацькі заўважная па іхніх паводзінах.

Празь дзень Кляўс з сваім аддзелам вяртаюцца ў вёску, бо паабяцалі прыйсьці ахоўваць аўганскую сям’ю, якая прасіла ў іх сховішча. Сям’ю яны знаходзяць выразанай і трапляюць пад абстрэл баевікоў. У сумятні бітвы Кляўс запрошвае нанясеньне авіяўдару па суседнім квартале, хоць і ведае, што дзеля гэтага трэба мець верагодную ідэнтыфікацыю ворага. Дзякуючы авіяўдару дацкія вайскоўцы здолелі выбрацца бяз стратаў. Аднак па вяртаньні Кляўсу выстаўляюць абвінавачаньне ў забойстве 11 невінаватых цывільных асобаў і адсылаюць на радзіму. Сям’я ў страху чакае будучага суду. Кляўсаў адвакат настойвае, каб той сьцьвярджаў, што меў дастатковую ідэнтыфікацыю — гэта дапаможа ўнікнуць турэмнага зьняволеньня. Кляўс плянаваў прызнаць віну, але Марыя злосна асуджае яго ў тым, што муж ня думае пра жыцьцё дзяцей бяз бацькі. Ён вырашае пацьвердзіць, што атрымаў дастатковую для выкліку авіяўдару ідэнтыфікацыю.

Падчас судовых слуханьняў супраць яго знаходзяцца доказы. Ягоны блізкі сябар і таварыш, зь якім яны пазнаёміліся яшчэ на падрыхтоўцы, сьведчыць, што Кляўс, хоць і добры афіцэр, схільны да злоўжываньня пасадай і прыняцьця неабдуманых рашэньняў. Кляўс на лаве для дачы паказаньняў трымаецца сваёй лініі абароны. Пасьля апытаньня пракуроршы ён злосна заўважае, што тым, хто ня быў на вайне, немагчыма зразумець неабходнасьць выбару між жыцьцём і сьмерцю. Былы Кляўсаў радыёапэратар неспадзявана сьведчыць, што ўбачыў успышкі стрэлаў у суседнім квартале, што дала Кляўсу дастатковае абгрунтаваньне для запатрабаваньня авіяўдару. Хоць ягоныя паказаньні сумнеўныя і разыходзяцца з допытамі іншых сьведак, гэтага хапае, каб судзьдзя і прысяжныя апраўдалі Кляўса.

Праз пэўны час Кляўс укладвае свайго сына ў ложак, і перад вачыма ў яго паўстае закатаваная дзяўчынка з Гільменду. Ён самотна сядзіць на дварэ, узіраючыся ў начное неба.

Тут скончваецца зьмест, які раскрывае сюжэт твору.

У ролях[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Актор Роля
Пілу Асбэк Кляўс Мікаэль Пэдэрсэн Кляўс Мікаэль Пэдэрсэн
Сэрэн Мэленг Мартын Р. Ольсэн Мартын Р. Ольсэн
Дар Салім Наджыб Бісма Наджыб Бісма
Тува Новатны Марыя Пэдэрсэн Марыя Пэдэрсэн
Шарлёта Мунк Лізбэт Данінг Лізбэт Данінг
Дулфі Эль-Джабуры Луфці „Лясэ“ Гасан Луфці „Лясэ“ Гасан

Вытворчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадукцыяй фільму займалася кампанія Nordisk Film з падтрымкай DR TV і Дацкага кінаінстытуту. Здымкі адбываліся ў Капэнгагене, Коньі (Турэччына) ды Альмэрыі (Гішпанія). Ролі жаўнераў, за выняткам галоўных герояў, выканалі сапраўдныя дацкія вайскоўцы, якія служылі ў Аўганістане[8].

Ацэнкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Вайна» атрымала ўхвалу крытыкаў. На «Гнілых памідорах» фільм мае вынік 89% з 85 аглядаў і сярэдні рэйтынг 7.8/10[12]. На «Metacritic» фільм набраў рэйтынг 81 з 100 на аснове 30 крытычных аглядаў[13].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б http://www.imdb.com/title/tt3830162/
  2. ^ http://www.metacritic.com/movie/a-war
  3. ^ а б в http://bbfc.co.uk/releases/war-film
  4. ^ а б в г д е Danish Film Database
  5. ^ а б в г Чэхаславацкая кінабаза (чэс.) — 2001.
  6. ^ а б http://nmhh.hu/dokumentum/198182/terjesztett_filmalkotasok_art_filmek_nyilvantartasa.xlsx
  7. ^ IMDb (анг.) — 1990.
  8. ^ а б Fiil-Jensen, Lars (4 лістапада 2014) Tobias Lindholms Krigen (дацк.). Det Danske FilminstitutПраверана 5 сьнежня 2022 г.
  9. ^ Krigen (дацк.) KINO.dk Праверана 5 сьнежня 2022 г.
  10. ^ Ford, Rebecca (14 студзеня 2016) Oscars Nominations: The Complete List (анг.) The Hollywood Reporter Праверана 5 сьнежня 2022 г.
  11. ^ Tongue tied: Foreign film Oscar hard to call (анг.) BBC News Праверана 5 сьнежня 2022 г.
  12. ^ A War (анг.) Rotten Tomatoes. Flixster. Праверана 5 сьнежня 2022 г.
  13. ^ A War (анг.) Metacritic Праверана 5 сьнежня 2022 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]