Гранадскі ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гранадскі ўніверсітэт
ісп.: Universidad de Granada
Арыгінальная назва ісп.: Universidad de Granada
Заснаваны 1531
Студэнты 88 000
Размяшчэнне Гранада
Сайт ugr.es
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гранадскі ўніверсітэт (ісп.: Universidad de Granada, скар. UGR) — дзяржаўны ўніверсітэт у Гранадзе, Іспанія. Заснаваны згодна з указам папы Клімента VII у 1531 годзе на базе медрэсэ, якое існавала з 1349 года, першапачаткова меў тры факультэты: тэалогіі, мастацтва і царкоўнага права. На дадзены момант налічвае больш за 80 тыс. студэнтаў і 3641 выкладчыкаў. Адзін з самых вялікіх і прэстыжных ВНУ краіны. Навучанне вядзецца на 17 факультэтах. Акрамя Гранады ўніверсітэт мае кампусы ў Сеўце і Мелільі. З 1998 да 2001 года гісторыю славянскіх літаратур выкладаў беларускі літаратуразнавец Мікалай Мікалаевіч Хмяльніцкі.