Канал Сен-Мартэн

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Канал Сен-Мартэн

Канал Сен-Мартэн (фр. canal Saint-Martin) — канал у Парыжы, даўжынёй 4,55 км, прарыты ў 1822-1826 гг. для водазабеспячэння парыжскіх фантанаў і палягчэння рачнога суднаходства. Тады з гэтай мэтай было вырашана ператварыць прыток Марны — Урк — у канал, які перасякаў усходнюю частку сталіцы па правым беразе Сены да Бастыліі, дзе ён злучаўся з Сенай. Для фінансавання праекта быў уведзены парыжскі падатак на продаж віна. Пры Напалеоне III канал быў часткова накрыты для стварэння парыжскіх бульвараў, і 2-я кіламетровая частка канала стала падземнай.