Каралеўская бібліятэка Даніі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Новы будынак «Чорны дыямент», 1999
Стары будынак на востраве Слотсхольмен, 1906

Каралеўская бібліятэка (дацк.: Det Kongelige Bibliotek) — нацыянальная бібліятэка Даніі (Капенгаген). Адна з найбуйнейшых бібліятэк у Скандынавіі.

Змяшчае мноства гістарычных дакументаў. Усе творы, што друкавалися ў Даніі з XVII стагоддзя, захоўваюцца ў фондах бібліятэкі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Бібліятэка заснавана каля 1648 каралём Фрэдэрыкам III на базе шырокай калекцыі еўрапейскіх твораў. Публічны доступ адкрыты ў 1793 годзе. У 1989 годзе фонды бібліятэкі аб'яднаны з фондамі бібліятэкі Капенгагенскага ўніверсітэта, а ў 2005 годзе з фондамі Дацкай нацыянальнай бібліятэкай прыродазнаўства і медыцыны (дац. Danmarks Natur-og Lægevidenskabelige Bibliotek). З 1 студзеня 2006 года афіцыйна называецца Каралеўская бібліятэка, Нацыянальная бібліятэка і бібліятэка Капенгагенскага ўніверсітэта (дац. Det Kongelige Bibliotek, Nationalbibliotek og Københavns Universitetsbibliotek)

Сёння бібліятэцы належаць чатыры будынкі: тры будынкі Капенгагенскага ўніверсітэта і галоўны будынак на востраве Слотсхольмен. Стары будынак на востраве Слотсхольмен пабудаваны ў 1906 годзе. Ён з'яўляецца копіяй капэлы ў рэзідэнцыі Карла Вялікага (г. Ахен). У 1999 годзе пабудаваны новы будынак, сумежны са старым, пад назвай «Чорны дыямент» (дац. Den Sorte Diamant). Назву атрымаў ад свайго вонкавага аблічча (пабудавана з чорнага мармуру і шкла). У будынку таксама размяшчаецца канцэртная зала.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]


Інфармацыя пра крадзеж кніг[правіць | правіць зыходнік]