Нью-Ёрк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Нью-Ёрк
англ.: New York City
Герб Сцяг[d]
Герб Сцяг[d]
Краіна
Штат
Каардынаты
Кіраўнік
Заснаваны
1624[3] і 1626[4]
Ранейшыя назвы
Новы Амстэрдам
Горад з
Плошча
  • 1 213,369839 км² (1 красавіка 2010)[5]
Вышыня цэнтра
3 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 8 804 190 чал. (1 красавіка 2020)[6]
Часавы пояс
Тэлефонны код
212, 347, 646, 718, 917, 929
Паштовыя індэксы
10000–10499, 11004–11005, 11100–11499 і 11600–11699
Аўтамабільны код
NY
Афіцыйны сайт
nyc.gov (англ.) (англ.)
Мянушкі
«Вялікі яблык» («The Big Apple»),
«Liberty City», NYC
Нью-Ёрк на карце ЗША
Нью-Ёрк (ЗША)
Нью-Ёрк
Від на Манхэтэн з Эмпайр-стэйт-білдынг.

Нью-Ёрк, таксама Новы Ёрк (англ.: New York City) — горад у штаце Нью-Ёрк Злучаных Штатаў Амерыкі, адзін з найбуйнейшых гарадоў свету. Насельніцтва 8 335 897 чалавек (2022, ацэнка)[7], з прыгарадамі — 20,61 млн. Размешчаны на беразе Атлантычнага акіяна ў паўднёва-ўсходняй частцы штата Нью-Ёрк. Нью-Ёрк быў заснаваны ў пачатку XVII стагоддзя галандскімі каланістамі. Да 1664 года горад зваўся «Новы Амстэрдам».

Горад адміністрацыйна складаецца з 5 бора, кожнае з якіх з’яўляецца асобнаю акругаю ў складзе штата: Бронкс (акруга Бронкс), Бруклін (акруга Кінгс), Квінс (акруга Квінс), Манхэтэн (акруга Нью-Ёрк) і Статэн-Айленд (акруга Рычманд). Асноўныя славутасці размешчаны ў Манхэтэне. Сярод іх: гістарычныя хмарачосы (Эмпайр-стэйт-білдынг, Крайслер-білдынг), Ракфелер-цэнтр, мастацкі музей Метраполітэн, Метраполітэн-Опера, Музей сучаснага мастацтва Саламона Гугенхайма (жывапіс), Амерыканскі прыродазнаўчагістрычны музей (шкілеты дыназаўраў і планетарый), легендарны атэль «Чэлсі», штаб-кватэра ААН, Гарлем.[8]

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

На тэрыторыі, якую сёння займае горад Нью-Ёрк[9], задоўга да з’яўлення тут еўрапейцаў, жылі такія індзейскія плямёны, як манахатоў і канарсі. Гэта пацвярджаюць знаходкі наканечнікаў стрэл і іншых артэфактаў у раёнах горада, не забудаваных будынкамі, як, напрыклад, Інвуд-Хіл-Парк і Рыверсайд-Парк. Еўрапейскія паселішчы пачаліся ў 1626 годзе з галандскага паселішча Новы Амстэрдам (Nieuw Amsterdam) на паўднёвым ускрайку Манхэтэна. У 1664 годзе англійскія караблі захапілі горад, не сустрэўшы супраціўлення, і ён быў пераназваны ў Нью-Ёрк, у гонар герцага Ёркскага[10][11]. У канцы другой англа-галандскай вайны ў 1667 годзе галандцы афіцыйна перадалі Нью-Ёрк англічанам і ўзамен атрымалі калонію Сурынам.

У пачатку Вайны за незалежнасць сучасная тэрыторыя горада была арэнай важных бітваў. У выніку Бруклінскай бітвы ў Брукліне пачаўся вялікі пажар, у якім вялікая частка горада згарэла, і ён да канца вайны трапіў у рукі Вялікабрытаніі, пакуль амерыканцы ізноў нe завалодалі ім у 1783 годзе. Гэты дзень, пад назвай «Дзень эвакуацыі» (англічан), доўга святкаваўся ў Нью-Ёрку.

На працягу XIX стагоддзя насельніцтва горада імкліва расло дзякуючы бурнаму прытоку вялікай колькасці імігрантаў[12]. У 1811 годзе быў распрацаваны доўгатэрміновы генеральны план развіцця горада, па якім сетка вуліц была пашырана, ахапіўшы ўвесь Манхэтэн. Да 1835 года Нью-Ёрк абагнаў Філадэльфію, стаўшы самым вялікім горадам Злучаных Штатаў.

У Грамадзянскую вайну трывалыя гандлёвыя сувязі горада з Поўднем, а таксама рост яго імігранцкага насельніцтва, прывялі да расколу паміж прыхільнікамі Саюза і прыхільнікамі Канфедэрацыі, які дасягнуў найвышэйшай ступені ў «Прызыўных мяцяжах»beru, самых значных грамадзянскіх беспарадках у амерыканскай гісторыі.

Пасля вайны тэмп іміграцыі з Еўропы рэзка ўзрос, і Нью-Ёрк стаў першым прыпынкам для мільёнаў людзей, якія прыбывалі ў Злучаныя Штаты ў пошуках новага і лепшага жыцця.

1: Манхэтэн, 2: Бруклін, 3: Квінс, 4: Бронкс, 5: Стэйтэн-Айленд

У 1898 годзе горад Нью-Ёрк набыў сённяшнія межы: перш ён складаўся з Манхэтэна і Бронкса, далучанага да горада з поўдня, ад акругі Уэстчэстэр (заходні Бронкс у 1874 годзе, астатняя тэрыторыя — у 1895 годзе). У 1898, паводле новага законапраекта, была створана новая муніцыпальная адзінка, першапачаткова названая Вялікі Нью-Ёрк. Новы горад быў падзелены на пяць раёнаў. Раёны Манхэтэн і Бронкс пашырылі свае межы і пакрывалі цяпер тэрыторыю першапачатковага горада і ўсю астатнюю частку Нью-Ёркскай акругі. Раён Бруклін складаўся з горада Брукліна і некалькіх муніцыпалітэтаў ва ўсходняй частцы акругі Кінгс. Раён Квінс быў заснаваны ў заходняй частцы акругі Квінс і пакрываў некалькі невялікіх мястэчак і пасёлкаў, уключаючы Лонг Айленд Сіці, Асторыю і Флашынг. Раён Стэйтэн-Айленд цалкам умясціў акругу Рычманд. Усе былыя гарадскія органы кіравання гэтых раёнаў былі скасаваны. Праз год тэрыторыя акругі Квінс, якая не ўвайшла ў межы раёна Квінс, стала акругай Насо (англ.: Nassau)[13]. У 1914 заканадаўчыя ўлады штата стварылі акругу Бронкс, а Нью-Ёркская акруга паменшылася да памераў аднаго Манхэтэна. Сёння пяць раёнаў Нью-Ёрка ў асноўным супадаюць межамі з адпаведнымі акругамі.

Статуя Свабоды на фоне Манхэтэна

У першай палове XX стагоддзя горад стаў сусветным цэнтрам прамысловасці, гандлю і сувязі. У 1930-x гадах абрысы Нью-Ёрка ўзняліся ў вышыню з пабудоваю некалькіх найвышэйшых небаскробаў свету. Пасля Другой Сусветнай вайны Нью-Ёрк стаў бясспрэчным сусветным горадам-лідарам. Пабудова штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку сімвалізавала ўнікальнае палітычнае значэнне горада. Нью-Ёрк таксама замяніў Парыж у якасці цэнтру сусветнага мастацтва[14]. Адначасова з гэтым адбываліся працэсы пераезду часткі насельніцтва ў прыгарады, што прывяло да павольнага памяншэння колькасці насельніцтва. Пасля, змены ў прамысловасці і гандлю і рост злачыннасці ўцягнулі ў 1970-х гадах Нью-Ёрк у сацыяльны і эканамічны крызіс[15].

Тэракты 11 верасня 2001 года закранулі і Вашынгтон, але менавіта Нью-Ёрк пацярпеў больш за ўсё ад атак на Сусветны гандлёвы цэнтр і шчыльнага з’едлівага дыму, які працягваў валіць з яго развалін на працягу некалькіх месяцаў пасля падзення веж-двайнят у пажары. Нягледзячы на гэта, расчыстка эпіцэнтра выбуху была скончана хутчэй, чым планавалася. Новы Сусветны гандлёвы цэнтр 1, які быў пабудаваны на месцы былых веж-двайнят Сусветнага гандлёвага цэнтра, з’яўляецца самым высокім небаскробам у Заходнім паўшар’і[16] і чацвёртым самым высокім будынкам у свеце. Шпіль новага будынка дасягае сімвалічнай вышыні ў 1776 футаў (541,3 м), якая спасылаецца на год атрымання ЗША незалежнасці[17][18].

Рух пратэсту «Захапі Уол-стрыт», мерапрыемствы якога адбываліся ў парку Зукоці ў фінансавым раёне Ніжняга Манхэтэна, пачаўся 17 верасня 2011 года, атрымаўшы ўсеагульную ўвагу і пашырэнне руху супраць сацыяльнай і эканамічнай няроўнасці ва ўсім свеце[19].

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Горад Нью-Ёрк уключае востраў Манхэтэн, востраў Стэйтэн-Айленд, заходнюю частку вострава Лонг-Айленд, частку паўночнаамерыканскага мацерыка — Бронкс, і некалькі невялікіх астравоў у нью-ёркскай гавані. Нью-Ёрк знаходзіцца прыкладна на 40° паўночнай шыраты і 74° заходняй даўгаты. Найвышэйшым пунктам Нью-Ёрка з’яўляецца пагорак Тот-Хіл, вышынёй 125 метраў, які знаходзіцца на Стэйтэн-Айлендзе, які з’яўляецца самым узгорыстым, прасторным і найменей заселеным раёнам горада. У густанаселеным Манхэтэне, наадварот, зямля абмежаваная і дарагая, што тлумачыць такую вялікая колькасць высокіх будынкаў і небаскробаў. Згодна з Бюро Перапісу ЗША, горад мае плошчу 1214,4 км², з якіх 785,6 км² — суша і 428,8 км² (35,31 %) — вада.

Паводле апошніх геалагічных даследаванняў амерыканскіх навукоўцаў, праведзеных у 2008 годзе, у 40 кіламетрах на поўнач ад горада перасякаюцца два геалагічныя разломы, што робіць імавернымі землетрасенні магнітудай да 7 балаў. Прычым месца перасячэння размяшчаецца побач з АЭС. Таму будуць распрацаваны дадатковыя меры абароны будынкаў і атамнай электрастанцыі.

Клімат[правіць | правіць зыходнік]

Нью-Ёрк знаходзіцца на параўнальна нізкіх шыротах: так, Нью-Ёрк ляжыць прыкладна на адной шыраце са Стамбулам, Мадрыдам, Ташкентам, Баку і Пекінам. Па класіфікацыі клімату Кёпена, Нью-Ёрк знаходзіцца на мяжы паміж вільготным кантынентальным і вільготным субтрапічным кліматам. Ападкі размеркаваны параўнальна раўнамерна на працягу года. Сярэднегадавая колькасць гадзін сонечнага ззяння — 2680 гадзін. Нягледзячы на ​​тое, што горад знаходзіцца на ўзбярэжжы акіяна, розніца ў тэмпературы паміж летам і зімой досыць вялікая, бо пераважны рух паветраных мас праходзіць з боку мацерыка. Уплыў акіяна другарадны, але ўсё ж некалькі змякчае ваганні тэмператур. Яшчэ адным фактарам з’яўляецца шчыльная гарадская забудова, якая робіць горад некалькі цяплейшым, чым наваколлі.

Зімою ў Нью-Ёрку тэмпература ў сярэднім вагаецца паміж −2 °C і +5 °C, з нярэдкімі адхіленнямі ад нормы. Амаль кожнай зімой выпадае снег, у сярэднім 60 см на год. Вясна мяккая, з тэмпературай ад 7 °C да 16 °C. Летам у Нью-Ёрку параўнальна горача, сярэдняя тэмпература вагаецца ад 19 °C да 28 °C, маюцца перыяды высокай вільготнасці паветра. Часта тэмпература перавышае 32 °C, а зрэдку дасягае 38 °C спякоты і вышэй. Восень у Нью-Ёрку прыемная, з тэмпературай ад 10 °C да 18 °C. Аднак нью-ёркскае надвор’е вельмі непрадказальнае і час ад часу здзіўляе нью-ёркцаў мяккай, амаль бясснежнай зімой або даволі адчувальнай прахалодай летам. Бывала, што яшчэ ў красавіку здаралася моцная мяцеліца, якая пакрывала Нью-Ёрк тоўстым пластом снегу. Часам тэмпература можа рэзка вагацца ад дня да дня. Вандроўцам рэкамендуецца сачыць за прагнозам надвор’я і мець некалькі відаў адзення позняй восенню і ранняй вясной.

Клімат Нью-Ёрка
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Абсалютны максімум, °C 22,2 23,9 30,0 35,6 37,2 38,3 41,1 40,0 38,9 34,4 28,9 23,9 41,1
Сярэдні максімум, °C 3,5 5,3 9,8 16,2 21,6 26,3 28,9 28,1 24,0 17,7 12,1 6,1 16,6
Сярэдняя тэмпература, °C 0,3 1,8 5,8 11,7 16,9 21,9 24,7 24,0 20,0 13,8 8,7 3,1 12,7
Сярэдні мінімум, °C −2,8 −1,7 1,8 7,1 12,2 17,6 20,4 19,9 16,0 10,0 5,3 0,0 8,8
Абсалютны мінімум, °C −21,1 −26,1 −15 −11,1 0,0 6,7 11,1 10,0 3,9 −2,2 −11,1 −25 −26,1
Норма ападкаў, мм 104,9 80 111 108,7 119,1 97,5 117,3 107,2 107,4 97,8 110,7 100,3 1 262,1
Крыніца: NOAA Надвор'е і клімат

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Таймс Сквер

Нью-Ёрк з’яўляецца цэнтрам міжнароднага бізнесу і гандлю ў свеце, а таксама шматлікіх галін прамысловасці ў Злучаных Штатах. Ён з’яўляецца фінансавым цэнтрам краіны: у ім находзяцца такія біржы, як Нью-Ёркская фондавая біржа, NASDAQ, American Stock Exchange, New York Mercantile Exchange і New York Board of Trade. Нью-Ёркская фінансавая галіна засяроджана на Уол-стрыт у ніжнім Манхэтэне. Горад з’яўляецца буйным цэнтрам банкаўскай справы і фінансаў, сусветнага гандлю, транспарту, турызму, рынку нерухомасці, новых сродкаў масавай інфармацыі, а таксама традыцыйных сродкаў масавай інфармацыі, рэкламы, юрыдычных паслуг, бухгалтарскага ўліку, страхавання, моды і мастацтва ў Злучаных Штатах. Нью-Ёркская фондавая біржа на Уол-стрыт — найбуйнейшая ў свеце біржай па агульнай рыначнай капіталізацыі публічных кампаній[20].

Нерухомасць з’яўляецца асноўнай рухаючай сілай у эканоміцы горада. Агульны кошт усёй маёмасці Нью-Ёрка быў ацэнены ў 914,8 мільярдаў долараў ЗША на 2015 год[21]. Кампанія Time Warner Center мае найвялікшую колькасць уласнасці ў горадзе[21]. Станам на 2013 год сусветныя рэкламныя агенцтвы Omnicom Group і Interpublic Group, якія базіруюцца ў Манхэтэне, разам мелі гадавы прыбытак каля $ 21 млрд, што адлюстроўвае ролю Нью-Ёрка ў якасці вядучага сусветнага цэнтра рэкламнай індустрыі.

Нью-Ёрк быў першапачатковым цэнтрам амерыканскай кінематаграфіі, пакуль яна не перамясцілася ў Галівуд, але і цяпер у Нью-Ёрку працягваюць вырабляць некаторыя фільмы і тэлеперадачы. Нью-Ёрк таксама сталіца моды ЗША, тут находзяцца штаб-кватэры шматлікіх мадэльераў. У Нью-Ёрку находзіцца мноства выдавецтваў, і тут часта ўпершыню друкуюцца новыя кнігі. Іншыя важныя сектары ўключаюць медыцынскія даследаванні і тэхналогіі, некамерцыйныя ўстановы і ўніверсітэты.

Транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Да грамадскага транспарту Нью-Ёрка адносяцца метрапалітэн, аўтобусы, таксі, гарадскі цягнік Статэн-Айленда, канатная дарога на востраве Рузвельта, цягнік-аэраэкспрэс і паром на Статэн-Айленд. Амаль усе з гэтых сістэм, а таксама прыгарадныя цягнікі і аўтобусы эксплуатуюцца адной кампаніяй (MTA) і маюць адзіную сістэму аплаты праезду па магнітных квітках. У адрозненне ад іншых буйных гарадоў ЗША, грамадскі транспарт — самы папулярны спосаб перамяшчэння. Так, у 2005 годзе 54,6 % жыхароў Нью-Ёрка дабіраліся да працы, выкарыстоўваючы грамадскі транспарт[22]. Прыкладна кожны трэці карыстальнік грамадскага транспарту ў ЗША і дзве трэці карыстальнікаў чыгункі жыве ў Нью-Ёрку і яго прыгарадах. Гэта моцна адрознівае яго ад астатняй часткі краіны, дзе каля 90 % жыхароў прыгарадаў выкарыстоўваюць уласныя аўтамабілі для перамяшчэння да рабочага месца. Нью-Ёрк — адзіны горад у Злучаных Штатах, дзе больш чым у палове хатніх гаспадарак няма аўтамабіля, пры гэтым у Манхэтэне аналагічны паказчык перавышае 75 %, а ў цэлым па краіне працэнт падобных хатніх гаспадарак складае ўсяго 8 %. Згодна з Бюро перапісу ЗША, жыхары Нью-Ёрка ў сярэднім трацяць 38,4 хвіліны ў дзень для таго, каб дабрацца да сваёй працы.

Метрапалітэн[правіць | правіць зыходнік]

Цягнік нью-ёркскага метро на паверхні

Метрапалітэн Нью-Ёрка ўключае ў сябе 468 станцый на 34 маршрутах, мае агульную даўжыню ў 1355 км і з’яўляецца самым працяглым у свеце па агульнай даўжыні маршрутаў (​​самы доўгі па лініях — шанхайскі). Метро ахоплівае 4 з 5-ці гарадскіх раёнаў (Манхэтэн, Бруклін, Квінс і Бронкс). Яно традыцыйна называецца «subway» (падземка), аднак 40 % шляхоў і трэць станцый знаходзяцца на паверхні і размешчаны на ўзроўні зямлі альбо на эстакадзе.

Першая лінія метрапалітэна ў Нью-Ёрку была адкрыта ў 1868 годзе прыватнай кампаніяй BRT. Да 1932 года метрапалітэн знаходзіўся ва прыватнай уласнасці і належаў дзвюм кампаніям: BRT і IRT. Затым да іх дадалася муніцыпальная кампанія, якая ў 1940 годзе скупіла абедзве прыватныя і аб’яднала гарадскі метрапалітэн у адзіны гаспадарчы комплекс. У цяперашні час кіруючая метрапалітэнам кампанія МТА таксама кіруе і сеткай гарадскіх аўтобусных маршрутаў.

За выключэннем некаторых маршрутаў, метрапалітэн працуе 24 гадзіны ў дзень, перавозячы каля чатырох мільёнаў чалавек за суткі. У цяперашні час пачалася распрацоўка праекта па пераводзе нью-ёркскага метрапалітэна на аўтаматычнае кіраванне. Кошт праезду станам на май 2011 года наступны: аднаразовая паездка — $ 2,25 (аднаразовы білет для паездкі на метро дае права на працягу 2-х гадзін працягнуць паездку на аўтобусе гарадской аўтобуснай сеткі, якая таксама кіруецца МТА); за праязны квіток на 7 сутак трэба аддаць $ 29, на 14 сутак — $ 52, на 30 сутак — $ 104. Пры гэтым шматдзённы праязны білет дае права на неаднаразовы без абмежаванняў праезд у метрапалітэне і ў аўтобусах горада на працягу тэрміну яго дзеяння. Адлік пачатку тэрміну дзеяння праязнога (гэта значыць фіксацыя першых сутак выкарыстання квітка) робіцца з моманту першага праходу праз турнікет метрапалітэна альбо аўтобуса незалежна ад часу праходу і заканчваецца ў 24 гадзін апошніх сутак дзеяння.

Аўтобус[правіць | правіць зыходнік]

Нью-Ёрк мае развітую сетку аўтобусных маршрутаў, якая штодня перавозіць звыш 2 мільёнаў пасажыраў. Аўтобусная сетка Нью-Ёрка ўключае больш за 200 мясцовых, якія курсіруюць выключна па сваім раёне, і 30 скарасных міжраённых маршрутаў, на якіх працуе звыш 5900 аўтобусаў. Кожны мясцовы маршрут мае нумар і літарны прэфікс, які пазначае раён, які ён абслугоўвае (B — Бруклін, Bx — Бронкс, M — Манхэтэн, Q —​ Квінс, S — Статэн-Айленд), а скарасныя маршруты пазначаныя прэфіксам X.

Кошт праезду станам на студзень 2010 года — $ 2,25, які можна аплаціць манетамі пры ўваходзе ў пярэднія дзверы аўтобуса ў аўтамаце, размешчаным перад вадзіцелем. Пры гэтым у вадзіцеля можна папрасіць «трансфер». Гэты дакумент дазваляе на працягу дзвюх гадзін зрабіць перасадку і без аплаты працягнуць рух на іншым аўтобусе (у спадарожным альбо перасякаючым кірунку, але не ў зваротным), альбо на метро. Таксама для праезду можна скарыстацца квітком, выдадзеным у метрапалітэне, пасля выкарыстання гэтага квітка для паездкі на цягніку метро.

Гарадскі цягнік[правіць | правіць зыходнік]

Не звязаная з метро і прыгараднымі цягнікамі, лінія гарадскога цягніка на Статэн-Айлендзе мае цягнікі, аналагічныя метрапалітэнаўскім, і дзейнічае пад кіраваннем той жа кампаніі MTA. Разглядаюцца праекты па пераўтварэнню дзеючых і закінутых чыгуначных ліній вострава ў дзве лініі лёгкага метрапалітэна.

Гарады-пабрацімы[правіць | правіць зыходнік]

Спіс гарадоў-пабрацімаў Нью-Ёрка[23]:

Гарады-партнёры[правіць | правіць зыходнік]

Сімвалы Нью-Ёрка[правіць | правіць зыходнік]

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.
  2. а б https://www.nyc.gov/office-of-the-mayor/index.page Праверана 12 лютага 2023.
  3. https://www.history.com/topics/us-states/new-york
  4. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 1 чэрвеня 2021.
  5. а б United States. Bureau of the Census 2010 U.S. Gazetteer FilesWashington, D.C.: U.S. Census Bureau, 2010. Праверана 9 ліпеня 2020.
  6. 2020 United States Census / пад рэд. Бюро перапісу насельніцтва ЗША Праверана 1 студзеня 2022.
  7. New York City's Current Population Estimates and Trends – 2022. New York City. Праверана October 10, 2023.
  8. 20 лепшых месцаў для наведвання ў Нью-Ёрку(недаступная спасылка) (en) на сайце падарожніцкага блога aarrestedworld.com
  9. Гаворачы аб гісторыі горада Нью-Ёрка, трэба мець на ўвазе, што ў сучаснай тэрыторыі ён існуе толькі з 1898 года. Да гэтага існавала некалькі самастойных тэрыторый, і толькі адна з іх называлася горад Нью-Ёрк. Крыніцы не заўсёды надаюць гэтаму значэнне. Адны пры апісанні гісторыі Нью-Ёрка да 1898 года расказваюць толькі аб падзеях у гістарычным Нью-Ёрка — Манхэтэне, замоўчваючы гісторыю астатніх частак цяперашняга горада, іншыя, наадварот, называюць Нью-Ёркам мясціны, якія ў час апісваемых падзей так не зваліся.
  10. The New Jersey Colony. MrNussbaum.com. Архівавана з першакрыніцы 3 кастрычніка 2011.
  11. «Kingston Discover 300 Years of New York History Dutch colonies». National Park Service, U.S. Department of the Interior.
  12. Ira Rosenwaike (1972). «Population history of New York City». p.55.
  13. Насо (Nassau) не ўваходзіць у горад Нью-Ёрк.
  14. Burns, Ric (August 22, 2003). «The Center of the World — New York: A Documentary Film (Transcript)» Архівавана 12 снежня 2013.. PBS.
  15. Christopher Effgen (September 11, 2001). «New York Crime Rates 1960—2009». Disastercenter.com.
  16. It’s official: One World Trade Center to be tallest U.S. skyscraper. CNN.
  17. New York City Skyscraper Diagram. Skyscraper Source Media.
  18. One World Trade Center On Top As Tallest Building In New York City. The International Business Times.
  19. OccupyWallStreet — About. The Occupy Solidarity Network, Inc.
  20. 2013 WFE Market Highlights Архівавана 27 сакавіка 2014.. World Federation of Exchanges.
  21. а б Department of finance publishes fiscal year 2015 tentative assessment roll Архівавана 2 лютага 2014.. New York City Department of Finance.
  22. Les Christie (June 29, 2007). «New Yorkers are Top Transit Users». CNNMoney.com (Cable News Network).
  23. New York City Global Partners Архівавана 21 мая 2008.
  24. Sister Cities(недаступная спасылка). Beijing Municipal Government. Архівавана з першакрыніцы 17 студзеня 2010. Праверана 21 жніўня 2011.
  25. Madrid city council webpage Mapa Mundi de las ciudades hermanadas. Ayuntamiento de Madrid.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]