Ро Дэ У

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ро Дэ У
кар.: 노태우
6-ы Прэзідэнт Рэспублікі Карэя
25 лютага 1988 — 24 лютага 1993
Папярэднік Чон Ду Хван
Пераемнік Кім Ён Сам
Minister of the Interior and Safety of South Korea[d]
28 красавіка 1982 — 6 ліпеня 1983
Minister of Culture, Sports and Tourism[d]
20 сакавіка 1982 — 28 красавіка 1982

Нараджэнне 4 снежня 1932(1932-12-04)[1][2][…]
Смерць 26 кастрычніка 2021(2021-10-26)[3][4] (88 гадоў)
Жонка Кім Ок Сук[d][5]
Дзеці Roh Soh-yeong[d] і Ro Jae-Hun[d]
Веравызнанне будызм
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, ваенны
Аўтограф Выява аўтографа
Званне генерал
Бітвы
Узнагароды
рыцар Вялікага Крыжа ордэна Святога Міхаіла і Святога Георгія Order of the Crown of the Realm Grand Order of Mugunghwa
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ро Дэ У (кар.: 노태우; 4 снежня 1932, каля г. Тэгу, Генерал-губернатарства Карэя — 26 кастрычніка 2021, Сеул) — дзяржаўны і палітычны дзеяч Рэспублікі Карэя. Генерал арміі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 4 снежня 1932 года.

Скончыў Карэйскую ваенную акадэмію (1955). Служыў у паўднёвакарэйскіх войсках у В’етнаме ў час в’етнамскай вайны 1964—1973 гг. З 1979 года — камандуючы Сеульскім гарнізонам, войскамі грамадзянскай бяспекі. Удзельнік дзяржаўнага перавароту 1979 г. на чале з Чон Ду Хванам і задушэння паўстання ў горадзе Кванджу ў 1980 годзе. У 1981 годзе — міністр па палітычных пытаннях, у 1982 годзе — міністр спорту, у 1982—1983 гг. — міністр унутраных спраў. З 1985 года — старшыня, з 1987 — лідар Дэмакратычнай партыі справядлівасці (з 1990 г. — Дэмакратычная ліберальная партыя). У 1988—1993 гг. — Прэзідэнт Рэспублікі Карэя. У 1995 годзе арыштаваны і прыгавораны да турэмнага зняволення за хабарніцтва і ўдзел у дзяржаўным перавароце 1979 г. У 1998 годзе памілаваны.

Памёр 26 кастрычніка 2021 года ў Сеуле[6].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]