Перайсці да зместу

Эме Антуанета Камю

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з A.Camus)
Эме Антуанета Камю
Дата нараджэння 1 мая 1879(1879-05-01)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 17 красавіка 1965(1965-04-17)[2] (85 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Edmond Gustave Camus[d]
Род дзейнасці батанік, батанічны калекцыянер
Навуковая сфера батаніка[4]
Узнагароды
кавалер ордэна Ганаровага Легіёна
Сістэматык жывой прыроды
Aimée Antoinette Camus на Віківідах
Старонка на Віківідах

Эме Антуанета Камю (фр.: Aimée Antoinette Camus, 1 мая 1879, Л'іль-Адам — 17 красавіка 1965) — французская вучоная па батаніцы. Камю з’яўляецца друой па колькасці названых відаў наземных раслін сярод жанчын-навукоўцаў, у агульнай колькасці назваўшы 677 відаў[5].

Камю нарадзілася ў сям’і вучонага-батаніка Эдмона-Гюстава Камю  (руск.) (1852—1915). Атрымаўшы адукацыю, у якой яна спецыялізавалася на вывучэнні архідэй і анатоміі раслін, Камю працавала ў парыжскім Нацыянальным музеі натуральнай гісторыі.

Разам са сваім бацькам Эме Антуанета Камю ў 19041906 гадах выпускае навуковую працу «Класіфікацыя лугоў Еўропы і манаграфія пра лугі Францыі». У 1914 выходзіць яе даследаванне «Кіпарысы», у 1923 годзе — праца «Дрэвы і хмызнякі як частка дэкаратыўнага ўпрыгожвання». У 19341954 гадах працавала над вялікім даследаваннем «Дубы»[6]. Атрымалі таксама шырокую вядомасць працы Камю аб архідэях. Акрамя вышэйназваных, варта паказаць наступныя фундаментальныя навуковыя працы Э. А. Камю (у бібліяграфіі — А. Камю):

  • «Архідэі Еўропы і Міжземнаморскага басейна (1921-29)»
  • «Раслінны свет Індакітая (1922)»
  • «Прыродныя анамаліі ў архідэй (1924)»
  • «Архідэі Еўропы, Паўночнай Афрыкі, Малой Азіі і транскаспійскіх рускіх правінцый (1908)» (сумесна з Э. Г. Камю  (руск.)).
  1. Aimée Antoinette Camus // Léonore databaseministère de la Culture. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б J Leandri Aimée CAMUS, 1er mai 1879-17 avril 1965 // Adansonia nouvelle série / A. L. ThomasMuséum national d'histoire naturelle, 1966. — Vol. 6, вып. 1. — P. 3–21. — ISSN 0001-804X
  3. Léonore databaseministère de la Culture.
  4. Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
  5. Heather L. Lindon, Lauren M. Gardiner, Abigail Brady, Maria S. Vorontsova Fewer than three percent of land plant species named by women: Author gender over 260 years(англ.) // TAXON. — 2015-05. — В. 2. — Т. 64. — С. 209–215. — ISSN 0040-0262. — DOI:10.12705/642.4
  6. Les Chênes: Monographie du genre Quercus. Paris | International Plant Names Index. www.ipni.org. Праверана 17 сакавіка 2025.