Галоўная старонка
Вітаем у Вікіпедыі,
свабоднай энцыклапедыі,
правіць якую можа кожны і кожная.
17 чэрвеня 2025 года
254 518 артыкулаў на беларускай мове
Парталы
Артыкул дня
Насякомыя (Insecta) — клас беспазваночных членістаногіх жывёл. Разам з мнаганожкамі адносяцца да падтыпу трахейнадыхальных. Цела насякомых пакрыта хіціназаванай кутыкулай , якая ўтварае экзашкілет і складаецца з трох аддзелаў: галавы, грудзей і брушка. У шмат якіх групах насякомых другі і трэці сегменты грудзей нясуць па пары крылаў. Ног тры пары, і яны мацуюцца на грудным аддзеле. Памеры цела насякомых ад 0,2 мм да 30 см і больш.
Незвычайная разнастайнасць форм насякомых з’яўляецца іх дзіўнай асаблівасцю. Апісана больш за 1 млн відаў, што робіць насякомых самым шматлікім класам жывёл, якія займаюць разнастайныя экалагічныя нішы і сустракаюцца паўсюдна, уключаючы Антарктыду (далей…).
Ці ведаеце вы, што…
- Мас-спектраметрыя заснавана на вызначэнні масы часціц, што ўтвараюцца пры іанізацыі малекул.
- Для рыб атрада гімнотападобных характэрна наяўнасць электрычных органаў.
- У XIX стагоддзі выявілася, што аксіёма Архімеда выконваецца не заўсёды.
- Адным з самых вядомых выпадкаў літаратурнай інквізіцыі стала пакаранне нашчадкаў і цела кітайскага паэта.
- Гарадскія ўлады Сан-Францыска аплачвалі жыллё для самаабвешчанага імператара Злучаных Штатаў.
- Першым эстонскім нацыянальным балетам стаў «Дамавік».
- У фантастычным фільме «Назад у будучыню» пад машыну часу быў мадыфікаваны аўтамабіль.
Актуальныя падзеі
- Канадская плыўчыха Самер Мак-Інташ цягам пяці дзён усталявала сусветныя рэкорды ў трох дысцыплінах. (11 чэрвеня)
- У Мінску адкрылі Нацыянальны футбольны стадыён. (7 чэрвеня)
- Прэзідэнтам Польшчы абраны Караль Наўроцкі. (2 чэрвеня)
Дзень у гісторыі
Сусветны дзень барацьбы з апустыньваннем і засухай
Ісландыя: Дзень незалежнасці (1944)
- 1397: Пачатак Кальмарскай уніі паміж Даніяй, Нарвегіяй і Швецыяй.
- 1416: Канстанцкі сабор падпарадкаваў Жамойць у адміністрацыйным дачыненні імператару Жыгімонту, а ў царкоўным — польскім і літоўскім біскупам.
- 1793: У Гародні пачаўся апошні сойм Рэчы Паспалітай.
- 1855: У гавань Нью-Ёрка прыбыла Статуя Свабоды — падарунак французскага народа Злучаным Штатам Амерыкі.
- 1907: На з’ездзе ў Вільні створана Краёвая партыя Літвы і Беларусі.
- 1940: Савецкія войскі ўвайшлі ў Латвію і Эстонію.
- 1988: Фірма «Microsoft» выпусціла аперацыйную сістэму «MS DOS 4.0»
- 1991: У Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы адменены закон, што патрабаваў рэгістрацыі немаўлят па расавай прыкмеце.
Вікістужка
- 8 мая 2025 — Беларуская Вікіпедыя абышла Славацкую па колькасці артыкулаў і заняла 44-е месца.
- 3 лютага 2025 — Беларуская Вікіпедыя абышла Эстонскую па колькасці артыкулаў і заняла 45-е месца.
- 18 студзеня 2025 — Створаны 250 000-ы артыкул, падрыхтаваны прэс-рэліз з гэтай нагоды.