Галоўная старонка
Вітаем у Вікіпедыі,
свабоднай энцыклапедыі,
правіць якую можа кожны і кожная.
1 ліпеня 2025 года
254 746 артыкулаў на беларускай мове
Парталы
Артыкул дня

Аўгусцін Кентэрберыйскі (пам. 604) — бенедыкцінскі манах, першы архібіскуп Кентэрберыйскі. Увайшоў у гісторыю як «апостал англічан» і заснавальнік Хрысціянскай Царквы на тэрыторыі Англіі. Сучасная Царква Англіі лічыць сябе законнай правапераемніцай архібіскупскай кафедры, якую заснаваў Аўгусцін. Каталіцкая Царква аспрэчвае гэта.
Быў прыёрам манастыра святога Андрэя ў Рыме, у 595 годзе Папа Рымскі Грыгорый I прызначыў яго кіраўніком місіі ў Брытанію, вядомай як Грыгарыянская місія , у каралеўства Кент, з мэтай перавярнуць у хрысціянства паганскага караля Этэльберта. Пасля атрымання дазволу пасяліцца ў Кентэрберы Аўгусціну ўдалося ахрысціць караля і тысячы яго падданых. Аўгусцін заснаваў манастыр за гарадскімі сценамі і ў 601 годзе быў прызначаны архібіскупам. У 604 годзе іншыя рымска-каталіцкія біскупы асталяваліся ў Лондане і Рочэстэры, і была створана школа, дзе навучаліся англасаксонскія святары і місіянеры (далей…).
Ці ведаеце вы, што…
- Алелі могуць распаўсюджвацца аўтастопам.
- Від павукоў-вегетарыянцаў быў названы ў гонар пісьменніка і выдуманай пантэры.
- Сярод фігур манумента «Тысячагоддзе Расіі» ёсць чацвёра вялікіх князёў літоўскіх.
- Ля вытокаў сацыяльнай і карэкцыйнай псіхалогіі ў Бразіліі стаяла ўраджэнка Гродна.
- У выніку найбуйнейшага акту экалагічнай вайны ў гісторыі загінула прынамсі пяцьсот тысяч чалавек.
- Асновай кейнсіянства з'яўляецца ідэя, што рынкі не заўсёды здольныя самастойна забяспечыць поўную занятасць і стабільны эканамічны рост.
- У Паўднёвай Карэі арганізавалі кампанію па зборы золата дзеля пераадолення фінансавага крызісу .
Актуальныя падзеі
- Хакеісты «Фларыда Пантэрз» другі раз запар выйгралі Кубак Стэнлі . (17 чэрвеня)
- Канадская плыўчыха Самер Мак-Інташ цягам пяці дзён усталявала сусветныя рэкорды ў трох дысцыплінах. (11 чэрвеня)
- У Мінску адкрылі Нацыянальны футбольны стадыён. (7 чэрвеня)
Дзень у гісторыі
Дзень Канады (1867)
- 251: Рымскі імператар Дэцый Траян загінуў у бітве пры Абрытусе, яго пераемнікам стаў Трэбаніян Гал.
- 1569: Заключана Люблінская унія паміж Каралеўствам Польскім і Вялікім Княствам Літоўскім.
- 1643: У Вэстмінстэрскім абацтве Лондана склікана асамблея, якая рэфармавала англіканскую царкву.
- 1858: Упершыню агучаная тэорыя эвалюцыі Чарльза Дарвіна.
- 1916: Пачалася бітва на Соме ў час 1-ай сусветнай вайны.
- 1921: Зацверджаны статут Таварыства беларускай школы, створанага ў Вільні.
- 1962: Абвешчана незалежнасць Руанды і Бурундзі.
- 1974: Прэзідэнт ЗША Рычард Ніксан наведаў Беларусь.
- 2004: Аўтаматычны касмічны апарат «Касіні-Гюйгенс» дасягнуў сістэмы Сатурна.
- 2013: Харватыя ўступіла ў Еўрапейскі Саюз.
Вікістужка
- 20 чэрвеня 2025 — У Беларускай Вікіпедыі зроблена 5 000 000 правак.
- 8 мая 2025 — Беларуская Вікіпедыя абышла Славацкую па колькасці артыкулаў і заняла 44-е месца.