2025
Выгляд
Артыкул апісвае бягучыя падзеі. |
Тысячагоддзе: | 3 тысячагоддзе |
---|---|
Стагоддзі: | |
Дзесяцігоддзі: | |
Гады: |
2025 год паводле тэм: |
З’явіліся · Зніклі · Нарадзіліся · Памерлі |
Культура і мастацтва |
Навука і тэхналогія |
Палітыка |
2025 (дзве тысячы дваццаць пяты) год па грыгарыянскім календары — невысакосны год, які пачынаецца ў сераду. Гэта 2025-ы год нашай эры, 25-ы год 3-га тысячагоддзя, 25-ы год XXI стагоддзя, 5-ы год 3-га дзесяцігоддзя XXI стагоддзя, 6-ты год 2020-х гадоў.
Рашэннем ААН 2025 год быў абвешчаны Міжнародны годам захавання ледавікоў.[1]
Год 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне — Год Міру і Адзінства ў барацьбе з нацызмам (у СНД)[2].
Год добраўпарадкавання краіны ў Беларусі[3].
Падзеі
[правіць | правіць зыходнік]Студзень
[правіць | правіць зыходнік]


- 1 студзеня:
- Балгарыя і Румынія канчаткова далучыліся да Шэнгенскай зоны.
- У Новым Арлеане падчас святкавання Новага года здзейснены тэрарыстычны акт.
- У чарнагорскім Цэтынэ ўчынена масавае забойства.
- 5 студзеня: Адбылася цырымонія ўручэння кінапрэміі «Залаты глобус».
- 6 студзеня: Паўнапраўным членам БРІКС стала Інданезія.
- 7 студзеня:
- Моцнае землетрасенне здарылася ў Тыбеце.
- Акругу Лос-Анджэлес ахапіла серыя лясных пажараў.
- 10 студзеня: Абвешчана аб поўным пераходзе Мінска на артэзіянскія крыніцы водазабеспячэння.
- 13 студзеня: У Праяграджы пачаліся ўрачыстасці з нагоды індуісцкага свята Маха Кумбха Мела, якое адзначаецца раз у 144 гады.
- 18 студзеня: Колькасць артыкулаў у Беларускай Вікіпедыі дасягнула лічбы 250 000.
- 19 студзеня: У зоне палесціна-ізраільскага канфлікту ўступіў у сілу рэжым спынення агню.
- 20 студзеня: Інаўгурацыя 47-га Прэзідэнта ЗША Дональда Трампа.
- 22 студзеня: У гатэлі на гарналыжным курорце Картаклая (Турцыя) адбыўся пажар.
- 26 студзеня: Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі.
- 27 студзеня: Групоўка «Рух 23 сакавіка» і руандыйскія войскі захапілі Гому (ДР Конга).
- 29 студзеня:
- Авіяцыйная катастрофа здарылася над Вашынгтонам.
- Ахмед Хусейн аш-Шараа абвешчаны Прэзідэнтам Сірыі на пераходны перыяд.
Люты
[правіць | правіць зыходнік]
- 2 лютага: 67-я цырымонія ўручэння музычнай прэміі «Грэмі» адбылася ў ЗША.
- 4 лютага: Учынены напад на школу ў горадзе Эрэбру (Швецыя).
- 10 лютага: Аўтобус з пасажырамі ўпаў у раку ў горадзе Гватэмала, загінула больш за 50 чалавек.
- 12 лютага: Прэзідэнт Румыніі Клаус Яханіс сышоў у адстаўку.
- 14 лютага: Лаўрэатам Літаратурнай прэміі імя Міхася Стральцова стаў паэт і перакладчык Кастусь Цвірка.
- 15 лютага: Нарвежац Ёханес Тынес Бё атрымаў рэкордную 21-ю перамогу на чэмпіянатах свету па біятлоне.
- 16 лютага: Адбылася 78-я цырымонія ўручэння прэміі BAFTA: найлепшым фільмам прызнаны «Канклаў».
- 19 лютага: Абвешчана аб выяўленні грабніцы фараона Тутмоса II, апошняй страчанай магільні цароў васемнаццатай дынастыі.
- 18 лютага: У правінцыі Капербелт (Замбія) у выніку катастрофы на плаціне рака Кафуэ была забруджана адходамі.
- 23 лютага:
- Завяршыўся 75-ы Берлінскі кінафестываль, «Залатога мядзведзя» атрымаў фільм «Мары» рэжысёра Дага Ёхана Хёўгеруда .
- Парламенцкія выбары адбыліся ў Германіі, перамог блок ХДС/ХСС на чале з Фрыдрыхам Мерцам.
- 25 лютага: У Амдурмане здарылася авіяцыйная катастрофа з самалётам Ан-26 ВПС Судана.
- 28 лютага: Сустрэча Уладзіміра Зяленскага і Дональда Трампа ў Белым доме скончылася безвынікова.
Сакавік
[правіць | правіць зыходнік]
- 2 сакавіка: Адбылася 97-я цырымонія ўручэння амерыканскай кінапрэміі «Оскар», найлепшым фільмам прызнана «Анора» рэжысёра Шона Бэйкера.
- 3 сакавіка: Крысціян Штокер уступіў на пасаду федэральнага канцлера Аўстрыі.
- 4 сакавіка: ЗША ўвялі гандлёвыя тарыфы на канадскія і мексіканскія тавары.
- 6-8 сакавіка: У Сірыі на фоне палітычнай напружанасці і ўзброеных сутыкненняў учынены масавыя забойствы мірных жыхароў-алавітаў.
- 10 сакавіка: У Паўночным моры ля ўзбярэжжа Вялікабрытаніі здарылася сутыкненне двух грузавых караблёў.
- 11 сакавіка: Былы прэзідэнт Філіпін Радрыга Дутэртэ быў арыштаваны па ордары Міжнароднага крымінальнага суда.
- 12 сакавіка: У Пакістане праведзена аперацыя па вызваленні пасажыраў цягніка Jaffar Express, захопленых белуджыстанскімі сепаратыстамі.
- 13 сакавіка: Міністэрства абароны Расіі заявіла аб вызваленні Суджы.
- 14 сакавіка: Марк Карні змяніў Джасціна Трудо на пасадзе Прэм’ер-міністра Канады.
- 16 сакавіка: Здарыўся пажар у начным клубе горада Кочані (Паўночная Македонія).
- 18 сакавіка: Здзейснена спроба замаху на прэзідэнта Самалі Хасана Шэйха Махмуда.
- 20 сакавіка: Крысці Ковентры абрана прэзідэнтам Міжнароднага алімпійскага камітэта, стаўшы першай жанчынай на гэтай пасадзе.
- 21 сакавіка:
- Паўднёвую Карэю ахапілі лясныя пажары.
- Здзейснены напад на мячэць Фамбіты (Нігер).
- 26 сакавіка: У ходзе канфлікту ў Судане ўрадавыя войскі аднавілі поўны кантроль над сталіцай краіны Хартумам.
- 28 сакавіка: Катастрафічнае землетрасенне здарылася ў М’янме.
- 31 сакавіка: Суд Парыжа прызнаў французскага палітыка Марын Ле Пен вінаватай у растраце сродкаў Еўрапарламента.
Красавік
[правіць | правіць зыходнік]

- 2 красавіка: Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абвясціў аб увядзенні ўсеагульнай імпартнай пошліны ў памеры 10% на тавары, якія ўвозяцца ў ЗША, і яшчэ па больш высокіх стаўках для 57 гандлёвых партнёраў.
- 4 красавіка:
- Прэзідэнт Арменіі Ваагн Хачатуран падпісаў закон аб пачатку працэсу ўступлення краіны ў Еўрапейскі Саюз.
- Узброеныя сілы Расіі нанеслі ракетны ўдар па Крывым Рогу.
- 5 красавіка: ЗША ахапілі масавыя пратэсты супраць палітыкі адміністрацыі Дональда Трампа.
- 8 красавіка:
- Аляксандр Авечкін пераўзышоў рэкорд Уэйна Грэцкі па колькасці закінутых шайб у рэгуляным сезоне НХЛ.
- Пад абвалам даху начнога клуба ў Санта-Дамінга загінула больш за 220 чалавек.
- 13 красавіка:
- Адкрываецца Сусветная выстаўка 2025 года ў Осацы.
- Узброеныя сілы Расіі нанеслі ракетны ўдар па Сумах.
- 15 красавіка: Здарылася караблекрушэнне на рацэ Конга паблізу горада Мбандака.
- 16 красавіка:
- Кітаянка Цзюй Вэньцзюнь абараніла тытул чэмпіёнкі свету па шахматах.
- Былы прэзідэнт Перу Альянта Умала прысуджаны да пазбаўлення волі за карупцыю.
- 22 красавіка: Учынены тэрарыстычны акт у Джаму і Кашміры, ён выклікаў абвастрэнне інда-пакістанскага канфлікту.
- 26 красавіка: Здарыўся выбух у порце Шахід Раджаі каля Бендэр-Абаса (Іран).
- 28 красавіка: На Пірэнейскім паўвостраве адбылося маштабнае адключэнне электраэнергіі.
- 30 красавіка: ЗША і Украіна падпісалі пагадненне па карысных выкапнях.
Май
[правіць | правіць зыходнік]- 1 мая: Беларусы — удзельнікі грамадзянскай вайны ў Таджыкістане атрымалі статус ветэранаў баявых дзеянняў за мяжой.
- 5 мая:
- Чжаа Сіньтун стаў першым у гісторыі чэмпіёнам свету па снукеры з Азіі.
- Платформа Skype спыняе сваю працу.
- 6 мая: На пасаду Федэральнага канцлера Германіі заступіў Фрыдрых Мерц.
- 8 мая: Канклаў кардыналаў абраў Папу Рымскага Льва XIV.
- 10 мая: Індыя і Пакістан дамовіліся аб спыненні агню.
- 17 мая: Фінал конкурсу песні «Еўрабачанне» адбыўся ў Базелі.
- 18 мая: На прэзідэнцкіх выбарах у Румыніі перамог Нікушар Дан.
- 22 мая: Наталля Пяткевіч прызначана віцэ-прэм'ерам Беларусі, Уладзімір Каранік узначаліў Нацыянальную Акадэмію навук.
- 24 мая:
- Завяршыўся 78-ы Канскі кінафестываль, Залатую пальмавую галіну атрымаў фільм «Чыстая выпадковасць» рэжысёра Джафара Панахі.
- Гродзенскі «Нёман» атрымаў перамогу ў фінальным матчы за Кубак Беларусі па футболе.
Нарадзіліся
[правіць | правіць зыходнік]Памерлі
[правіць | правіць зыходнік]- 2 студзеня: Агнеш Келеці, венгерская гімнастка, пяціразовая алімпійская чэмпіёнка.
- 16 студзеня: Дэвід Лінч, амерыканскі кінарэжысёр і сцэнарыст.
- 23 студзеня: Віктар Гардзей, беларускі пісьменнік.
- 21 красавіка: Францыск, Папа Рымскі.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Internationale Jahre (ням.). Vereinte Nationen (31 снежня 2022). Архівавана з першакрыніцы 17 сакавіка 2023. Праверана 17 мая 2023.
- ↑ Решение Совета глав государств Содружества Независимых Государств от 14 октября 2022 года «Об объявлении в Содружестве Независимых Государств 2024 года Годом волонтерского движения, 2025 года — Годом 80-летия Победы в Великой Отечественной войне — Годом Мира и Единства в борьбе с нацизмом, 2026 года — Годом охраны здоровья»
- ↑ Лукашэнка: першы год пяцігодкі якасці будзе Годам добраўпарадкавання краіны
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]![]() |
2025 на Вікісховішчы |
---|