Галоўная старонка
Вітаем у Вікіпедыі,
свабоднай энцыклапедыі,
правіць якую можа кожны і кожная.
23 чэрвеня 2025 года
254 640 артыкулаў на беларускай мове
Парталы
Артыкул дня

«Баграціён» — кодавая назва Беларускай наступальнай аперацыі (23 чэрвеня — 28 жніўня 1944 года), наступальная аперацыя Чырвонай Арміі ў час Вялікай Айчыннай вайны, названая ў гонар расійскага палкаводца вайны 1812 года Пятра Баграціёна, у выніку якой уся тэрыторыя Беларусі была вызвалена з-пад нямецкай акупацыі. Лічыцца адной з найбуйнейшых вайсковых аперацый у сусветнай гісторыі.
У вызваленні Беларусі ўдзельнічалі войскі чатырох франтоў: 1-га Прыбалтыйскага (камандуючы — генерал арміі І. Баграмян), 3-га Беларускага (генерал-палкоўнік І. Чарняхоўскі), 2-га Беларускага (генерал арміі Г. Захараў) і, з другога дня аперацыі, 1-га Беларускага (генерал арміі К. Ракасоўскі). Таксама ў аперацыі прымалі ўдзел: Першая армія Войска Польскага, французскі добраахвотніцкі знішчальны авіяполк «Нармандыя-Нёман», Дняпроўская ваенная флатылія. Важная роля надавалася ўдзелу партызан. Дзеянні войскаў каардынавалі маршалы А. Васілеўскі і Г. Жукаў. Савецкім войскам процістаялі войскі групы армій «Цэнтр» на чале з генерал-фельдмаршалам Э. Бушам (далей…).
Ці ведаеце вы, што…
- У вендскі перыяд марскі басейн ахопліваў больш за 80 % тэрыторыі Беларусі.
- У апытанні на любімую кветку ў Брытаніі адзін варыянт быў выключаны са спісу, паколькі паўсюль перамагаў.
- Хан Залатой Арды Менгу-Цімур у знак самастойнасці ад Мангольскай імперыі чаканіў на манетах уласнае імя.
- Этнакультурную сітуацыю ў беларуска-польска-літоўскім памежжы характарызуюць, як «плавільны кацёл».
- У музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ёсць зала, прысвечаная воінам-інтэрнацыяналістам.
- Самым доўгім пасажырскім самалётам у свеце з’яўляецца «Boeing 747-8».
- Кіраўніцтву справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь належыць санаторый у Крыме.
Актуальныя падзеі
- Хакеісты «Фларыда Пантэрз» другі раз запар выйгралі Кубак Стэнлі . (17 чэрвеня)
- Канадская плыўчыха Самер Мак-Інташ цягам пяці дзён усталявала сусветныя рэкорды ў трох дысцыплінах. (11 чэрвеня)
- У Мінску адкрылі Нацыянальны футбольны стадыён. (7 чэрвеня)
Дзень у гісторыі
- 1101: Ламбардскія крыжакі захапілі Анкару і перадалі яе візантыйцам.
- 1314: Шатландскія войскі перамаглі англічан у бітве пры Бэнакберне.
- 1773: Каля Балаклавы руская эскадра разбіла турэцкі флот.
- 1894: Заснаваны Міжнародны алімпійскі камітэт.
- 1941: Войскі нацысцкай Германіі занялі гарады Беласток і Гродна.
- 1941: Утворана Стаўка галоўнага камандавання ўзброеных сіл СССР (8 жніўня ператворана ў Стаўку вярхоўнага галоўнакамандавання).
- 1944: Савецкія войскі пачалі аперацыю «Баграціён».
- 1946: Заснавана Крывіцкае навуковае таварыства ў Германіі.
- 1952: Болей за 500 амерыканскіх самалётаў разбурылі пяць буйнейшых гідраэлектрастанцый Паўночнай Карэі.
- 1956: Гамаль Абдэль Насер абраны прэзідэнтам Егіпта.
Вікістужка
- 20 чэрвеня 2025 — У Беларускай Вікіпедыі зроблена 5 000 000 правак.
- 8 мая 2025 — Беларуская Вікіпедыя абышла Славацкую па колькасці артыкулаў і заняла 44-е месца.