Перайсці да зместу

Counter-Strike

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Counter-Strike
Распрацоўшчык Valve Corporation
Выдаўцы Valve Corporation, Sierra Entertainment[d] і Nexon[d]
Частка серыі Counter-Strike[d][1]
Дата выпуску 14 лістапада 2000
Ліцэнзія бясплатнае праграмнае забеспячэнне[d]
Апошняя
бэта-версія
  • 1.0 (beta) (19 чэрвеня 1999)[2]
Жанры тактычны шутар[d] і шутар ад першай асобы[d]
Стваральнікі
Праграміст Minh Le[d][3]
Тэхнічныя даныя
Платформы Windows, macOS[4], Linux і Xbox
Гульнявы рухавік GoldSrc[d]
Рэжым гульні шматкарыстальніцкая гульня[4]
Мовы інтэрфейсу англійская[5], французская[5], нямецкая[5], італьянская мова[5], іспанская[5], спрошчаная кітайская[d][5], традыцыйная кітайская[d][5] і карэйская[5]
Носьбіты аптычны дыск, лічбавае распаўсюджванне і лічбавая спампоўка[d]
Кіраванне камп’ютарная клавіятура, камп’ютарная мыш, Мікрафон і Xbox controller[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Counter-Strike (таксама вядомая як Half-Life: Counter-Strike або Counter-Strike 1.6)— шматкарыстальніцкая камп’ютарная гульня ў жанры шутара ад першай асобы, распрацаваная і выпушчаная для Microsoft Windows амерыканскай кампаніяй Valve. Першапачаткова Counter-Strike уяўляла сабой карыстальніцкую мадыфікацыю да гульні Half-Life, распрацаваную энтузіястамі Мінэмам Ле і Джэсам Кліфам у 1999 годзе; у далейшым Valve наняла абодвух распрацоўшчыкаў і набыла ў іх права інтэлектуальнай уласнасці на гульню, у 2000 годзе выпусціўшы дапрацаваную версію Counter-Strike ужо як самастойную гульню. Гульня была ў розныя гады партавана на шэраг платформаў, у тым ліку macOS, Linux і Xbox.

Гульнявы працэс Counter-Strike праходзіць у фармаце разбітага на некалькі раўндаў матчу паміж двума камандамі гульцоў, адна з якіх мае ролю тэрарыстаў, а іншая — контртэрарыстычнага спецназа; перад пачаткам кожнага матчу гульцы выбіраюць карту, на якой будзе адбывацца бітва. Каманда можа перамагчы ў раўндзе, проста перабіўшы ўсіх праціўнікаў альбо выканаўшы пэўныя заданні, якія могуць адрознівацца для розных карт. У пачатку кожнага раўнда гульцы могуць купіць зброю і дапаможны рыштунак за гульнявую валюту; па выніках кожнага раўнда гульцы атрымліваюць пэўную суму віртуальных грошай, якія могуць выкарыстоўваць для набыцця больш магутнай і эфектыўнай зброі ў наступным раўндзе.

Counter-Strike атрымала надзвычай высокія водгукі крытыкаў і набыла велізарную папулярнасць сярод гульцоў, у тым ліку як адна з найбольш папулярных кіберспартыўных дысцыплін у 2000-х гадах. У далейшым быў выпушчаны шэраг гульняў-працягаў і нашчадкаў — серыя Counter-Strike; у прэсе і сярод гульцоў для больш дакладнага ўказання на першую гульню ў серыі таксама выкарыстоўваецца назва Counter-Strike 1.6, дзе 1.6 — апошняе буйное абнаўленне, якое гульня атрымала ў 2003 годзе.

  1. https://www.valvesoftware.com
  2. https://web.archive.org/web/20000816001005/http://www.counter-strike.net/haxornews/arc.html
  3. MobyGames — 1999.
  4. а б Steam — 2003. Праверана 13 снежня 2023.
  5. а б в г д е ё ж Steam — 2003. Праверана 29 сакавіка 2022.