Перайсьці да зьместу

Python

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Python
Кляса языка: аб’ектна-арыентаваная, працэдурная (імпэратыўная), функцыянальная, структурная, рэфлектыўная
Зьявілася ў: 1991 лютага 20; 34 гады таму (20-02-1991) г.
Аўтар(ы): Гўіда ван Росум
Стабільная вэрсія: 3.13.3 Edit this on Wikidata (8 красавік 2025)
Тэставая вэрсія: 3.14.0b1 Edit this on Wikidata (7 травень 2025)
Тыпізацыя дадзеных: качыная, дынамічная, моцная; апцыянальныя
Рэалізацыі: CPython, PyPy, Stackless Python, MicroPython, CircuitPython, IronPython, Jython
Дыялекты: Cython, RPython, Starlark
Уплыў ад: ABC, Ada, ALGOL 68, APL, C, C++, CLU, Dylan, Haskell, Icon, Lisp, Modula-3, Perl, Standard ML
Уплыў на: Apache Groovy, Boo, Cobra, CoffeeScript, D, F#, GDScript, Go, JavaScript, Julia, Mojo, Nim, Ring, Ruby, Swift
АС:
Ліцэнзія: Python Software Foundation License
Афіцыйная старонка: python.org

Python (па-беларуску: Па́йтан) — высокаўзроўневая мова праграмаваньня агульнага прызначэньня[1], якая робіць асаблівы ўпор на чытэльнасьці коду з пашыраным выкарыстаньнем водступаў.

Python падтрымлівае дынамічную тыпізацыю і зьбіраньне сьмецьця. Падтрымлівае некалькі парадыгмаў праграмаваньня, у тым ліку структурнае праграмаваньне (у прыватнасьці працэдурнае), аб’ектна-арыентаванае і функцыянальнае праграмаваньне. Як мова зь вялікай колькасьцю стандартных бібліятэк часам называецца «мовай з батарэйкамі ў камплекце».

Першая вэрсія — Python 0.9.0 — выйшла ў 1991 року. У 2000 выйшаў Python 2.0, у 2008 — значна пераробленая Python 3.0, нават ня цалкам адваротна сумяшчальная з ранейшымі вэрсіямі.

Мова Python можа выкарыстоўвацца ў вэб-праграмаваньні[2], для альгарытмаў пасымбальнага параўнаньня тэкставых радкоў[3], для напісаньня праектаў машыннага навучаньня[4], апрацоўкі тэксту для трансьлітарацыі лацінкі ў кірыліцу[5].

Python вынайшаў Гўіда ван Росум напрыканцы 1980-х рокаў як пераемніцу мовы праграмаваньня ABC, здольную апрацоўваць выключэньні і ўзаемадзеяць з апэрацыйнай сыстэмай Amoeba. Да 2018 року ван Росум самастойна кіраваў праектам, а пасьля ягонага адыходу ад распрацоўкі супольнасьць распрацоўнікаў надала яму тытул «дабрачыннага пажыцьцёвага дыктатара». З 2019 року ў кіраўніцтва праекту ўваходзяць пяць выбарных сябраў.

16 кастрычніка 2000 року выпушчаны Python 2.0, які займеў такія новыя магчымасьці, як генэрацыя сьпісаў, зьбіраньне сьмецьця з выяўленьнем цыкляў, падлік спасылак і падтрымка Юнікоду. 3 сьнежня 2008 выйшла вэрсія Python 3.0, большасьць новаўвядзеньняў якой былі дададзеныя і ў Python 2.6.x ды 2.7.x. Усе вэрсіі Python 3 пастаўляюцца з утылітай 2to3, якая аўтаматычна перакладае код Python 2 у Python 3.

Апошняя вэрсія Python 2.7 выйшла ў 2020 року; адгэтуль абнаўляецца толькі Python 3.8 і пазьнейшыя. У кожную вэрсію мовы ад 3.5 стала дадаюць нейкія новаўвядзеньні. У 3.11 паскорылі выкананьне праграмаў і палепшылі паведамленьні пра памылкі.

Python адносіцца да моваў праграмаваньня з рознымі парадыгмамі. Цалкам падтрымліваюцца аб’ектна-арыентаванае і структурнае праграмаваньне, збольшага падтрымліваюцца функцыянальнае і аспэктна-арыентаванае праграмаваньне (улучна з мэтапраграмаваньнем і мэтааб’ектамі). З дапамогай пашырэньняў падтрымліваюцца яшчэ некалькі парадыгмаў, у тым ліку праграмаваньне паводле кантракту і лягічнае праграмаваньне.

Python выкарыстоўвае дынамічную тыпізацыю і спалучэньне падліку спасылак з вызначэньнем цыкляў зборніку сьмецьця для кіраваньня памяцьцю. Для прывязкі назваў мэтадаў і зьменных у часе выкананьня праграмы выкарыстоўваецца дынамічнае вырашэньне назваў (позьняе зьвязваньне(d)).

Часткова падтрымліваецца функцыянальнае праграмаваньне ў традыцыі Ліспу. Існуюць функцыі filter,mapіreduce; сьпісавае ўключэньне, слоўнікі(d), мноствы і генэратарныя выразы. Стандартная бібліятэка мае два модулі (itertoolsіfunctools), якія ўвасабляюць функцыянальныя інструмэнты, узятыя з Haskell ды Standard ML.

  1. ^ Кажамякін І. Р. Праграмаванне ПЛІС з дапамогай высокаўзроўневай мовы праграмавання / Под общей редакцией А. А. Бойко // Исследования и разработки в области машиностроения, энергетики и управления. Материалы XXI Международной научно-технической конференции студентов, аспирантов и молодых ученых. В 2-х частях. Часть 2. — Гомель: 2021. — С. 48-51.
  2. ^ Барковіч, А. А. Прыкладная лінгвістыка: «прынцып Элізы» і сінкрэтызм // Весці БДПУ. Серыя 1. — 2015. — № 1. — С. 58-62.
  3. ^ Пракапенка Ц. Практычныя аспекты стварэння паралельнага беларуска-рускага корпуса даных // Лингвистика, лингводидактика, лингвокультурология: актуальные вопросы и перспективы развития. Материалы V Международной научно-практической конференции. — Минск: БГУ, 2021. — С. 327-332. — ISBN 978-985-8110-85-6.
  4. ^ Бальцэвіч П. Г., Шавялёва А. А. Асаблівасці выкарыстання канвалюцыйных нейронавых сетак для распазнання і класіфікацыі выяў водарасцей // Компьютерные технологии и анализ данных (CTDA'2022). Материалы III Международной научно-практической конференции. — Минск: ГУО «Республиканский институт высшей школы», 2022. — С. 22-25. — ISBN 978-985-586-561-3.
  5. ^ Падгайскі А. А. Транслітарацыя зборніка народных песень Яна Чачота // Материалы 60-й юбилейной научной конференции аспирантов, магистрантов и студентов. — Минск: 2024. — С. 173-176. — ISBN 978-985-543-770-4.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]