RG-12
Выгляд
RG-12 | |
---|---|
![]() | |
Краіна паходжання | |
![]() |
RG-12 — шматмэтавы бронетранспарцёр вытворчасці паўднёваафрыканскай кампаніі Land Systems OMC (падраздзяленне BAE Systems).
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Вытворчасць пачата ў 1990 годзе. Усяго пабудавана звыш 800 адзінак[1][2][3][4].
Прызначаецца для паліцэйскіх і ваенных аперацый. Часам выкарыстоўваецца для перавозкі і аховы на шахтах.
Прадстаўлены наступнымі варыянтамі[2][1][5][4]:
- RG-12 Mk1 — арыгінальны варыянт з дызельным рухавіком ADE 366T
- RG-12 CAT — варыянт з рухавіком Caterpillar (рухавікі Mercedes-Benz Iveco усталёўваюцца на стандарт RG-12).
- Камандзірская машына — варыянт, спецыяльна распрацаваны для Блізкага Усходу .
- RG-12 Mk2 — палепшаная версія з сістэмай кандыцыянавання паветра і забеспячэннем цэнтральнай сістэмы накачкі шын.
- IS-V — мадыфікацыя ад кампаніі Otokar (Турцыя), прызначана для паліцыі.
Бранявік выкарыстоўваецца Канадай, Рэспублікай Конга, Італіяй, Кот-д’Івуарам, Калумбіяй, Кувейтам, Іарданіяй, Малаві, Мазамбікам, Саудаўскай Аравіяй, ПАР, Эсваціні, ААЭ, ЗША[4].
У культуры
[правіць | правіць зыходнік]БТР сустракаецца ў фільме «Мсціўцы: Эра Альтрона» (ЗША, 2015, рэж. Джос Уідан).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б RG12 Armoured Multipurpose Security Vehicle(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 чэрвеня 2024. Праверана 2 чэрвеня 2024.
- ↑ а б Nyala RG-12
- ↑ Dubai Police support BAE Systems Display of New RG12 Mk4 APC
- ↑ а б в RG-12 Nyala : South-African Republic (ZAF)
- ↑ RG-12 Mk4 Armoured Multi-Purpose Security Vehicle