Ролевая відэагульня
Ролевая відэагульня (англ.: role-playing game, RPG) — жанр відэагульняў, у якіх вялікая частка гульнявога працэса звязана з удасканаленнем разнастайных характарыстык персанажа, даследваннем гульнявога сусвету і выкананнем заданняў (так званых квэстаў, з англ.: quest). Звычайна ролевыя відэагульні маюць дэталёва распрацаваныя сюжэт і сусвет, паслядоўнасць развіцця і даследавання якіх залежыць ад выбару гульца. Іншыя жанры відэагульняў могуць уключаць элементы ролевай гульні, такія як развіццё персанажаў і квэсты, застаючыся пры гэтым у межах свайго жанра.
Ролевыя відэагульні паходзяць ад настольных ролевых гульняў [1] і выкарыстоўваюць падобныя месцы дзеяння, гульнявыя механікі і тэрміналогію.
Першыя ролевыя відэагульні з’явіліся ў сярэдзіне 1970-х гадоў з пераносам настольных гульняў такіх як Dungeons & Dragons на ўніверсітэцкія мэйнфрэймы. Далейшае развіццё жанру забяспечылі папулярныя франшызы на гульнявых кансолях (напрыклад, Final Fantasy і Dragon Quest). На персанальных камп’ютарах сталі папулярнымі серыі Fallout, The Elder Scrolls і Baldur’s Gate.
Паджанры
[правіць | правіць зыходнік]- Action/RPG — аб’ядноўвае жанры ролевай гульні і экшана. Прыклады: Hogwarts Legacy, Mass Effect, Diablo, Mount & Blade.
- Падзямелле (англ.: Dungeon crawlers) — у гэтым паджанры гульня пабудаваная вакол праходжання падзямелляў, знішчэння монстраў і пошуку скарбаў. Прыклады: Dungeon Master, Might and Magic, The Legend of Zelda.
- MMORPG (масавая шматкарыстальніцкая ролевая анлайн-гульня) — від анлайн-гульняў з вялікай колькасцю адначасовых гульцоў і віртуальным светам, які існуе незалежна ад канкрэтнага гульца. Прыклады: World of Warcraft, Star Wars: The Old Republic, Lineage II.
- Ролевая «пясочніца» (англ.: Sandbox RPG) — аналагічна з прынцыпам «пясочніцы» ў іншых жанрах, гулец мае шырокую свабоду дзеянняў у сусвеце гульні, часам без пэўна акрэсленай мэты.
- Тактычныя RPG — да гэтага паджанра належаць гульні, якія аб’ядноўваюць элементы стратэгій з ролевымі аспектамі.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Adams & Rollings 2003, p. 347.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Adams, Ernest; Rollings, Andrew (2003). Andrew Rollings and Ernest Adams on game design. New Riders Publishing. ISBN 978-1-59273-001-8.