Перайсці да зместу

WorldCat

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
WorldCat
URL worldcat.org
Тып сайта Вэб-сайт
Мова(-ы) некалькі моў[d]
Уладальнік Online Computer Library Center
Пачатак працы 26 жніўня 1971[1]
Рэйтынг Alexa 5 234[2] і 3 756[3]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

WorldCat — зводны сусветны электронны каталог, найбуйнейшая бібліяграфічная база даных, якая налічвае больш за 240 млн запісаў аб усіх відах твораў 470 мовамі свету (на 2011 год). WorldCat заснаваны ў 1967 годзе Фрэдам Кілгурам[4] База ствараецца сумеснымі намаганнямі больш чым 72 000 бібліятэкаў з 171 краіны свету ў рамках арганізацыі «OCLC»[5][6].

Стварэнне адкрытага рэсурсу «WorldCat.org» было ініцыявана «OCLC» у мэтах папулярызацыі рэсурсаў камерцыйнага доступу. Першапачаткова была распрацавана праграма «Open WorldCat» (адкрыты сусветны электронны каталог), якая функцыянуе як дадатковы сэрвіс папулярных пошукавых сістэм «Google», «Yahoo», а таксама кнігагандлёвых, адукацыйных і бібліяграфічных сайтаў «Amazon.com», «Ask.com», «Biblio», «Eric», «HCI Bibliography».

З жніўня 2006 года стаў магчымы свабодны доступ да пошуку ў гэтай базе даных з вэб-старонкі worldcat.org. WorldCat дазваляе шукаць кнігі, музычныя дыскі, відэазапісы і даступныя для запампоўкі аўдыёкнігі. У выніках пошуку можна атрымаць цытаты з спасылкамі на арыгіналы артыкулаў, дакументы і фатаграфіі, а таксама лічбавыя версіі рэдкіх аб’ектаў, недаступных шырокай публіцы.

Пошук у «WorldCat.org» можа ажыццяўляцца толькі ў двух варыянтах. Для гэтага выкарыстоўваюцца формы «Простага пошуку» (Search for an item) і «Пашыранага пошуку» (Advanced Search).

  1. https://blog.oclc.org/next/celebrating-45-years-of-worldcat/
  2. https://www.alexa.com/siteinfo/worldcat.org Праверана 9 верасня 2020.
  3. https://www.alexa.com/siteinfo/worldcat.org Праверана 1 снежня 2021.
  4. Margalit Fox (2006-08-02). "Frederick G. Kilgour, Innovative Librarian, Dies at 92". The New York Times. Архівавана з арыгінала 2009-04-25. Праверана 2009-12-22. Frederick G. Kilgour, a distinguished librarian who nearly 40 years ago transformed a consortium of Ohio libraries into what is now the largest library cooperative in the world, making the catalogs of thousands of libraries around the globe instantly accessible to far-flung patrons, died on Monday in Chapel Hill, N.C. He was 92.
  5. «OCLC» — Online Computer Library Center Статыстыка Worldcat (англ.)
  6. WorldCat — найбуйнейшая ў свеце бібліяграфічная база даных