Перайсці да зместу

Blu-ray

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тып носьбіта аптычны дыск высокай шчыльнасці
Ёмістасць 25 ГБ
50 ГБ
66 ГБ
100 ГБ
128 ГБ
Счытвальны механізм лазер, даўжыня хвалі 405 нм (фіялетавы), 36 Мбіт/c
Запісвальны механізм 405 нм
Міжнародны стандарт Blu-ray Disc
Распрацаваны Sony, Blu-ray Disc Association
Памер дыяметр 120 мм, таўшчыня 1,2 мм
Ужыванне захоўванне відэа і аўдыё высокай выразнасці, відэагульняў
Год выпуску 2006

Blu-ray (Blu-ray Disc або BD, блю-рэй дыск) — гэта фармат аптычнага дыска, распрацаваны для падвышэння шчыльнасці захавання лічбавых даных у параўнанні з фарматам DVD. Сусветны выпуск дыскаў Blu-ray адбыўся 20 чэрвеня 2006 года.

Стандартныя дыскі Blu-ray маюць дыяметр 12 см і таўшчыню 1.2 мм, гэтак жа як і дыскі DVD і CD. Першыя дыскі Blu-ray утрымлівалі 25 ГБ, пазнейшыя версіі, такія як BDXL або Ultra HD Blu-ray, могуць захоўваць нават 100 ГБ на дыску. Дыскі фармату Blu-ray здольныя захоўваць некалькі гадзін відэа высокай выразнасці (HDTV 720p і 1080p) і выкарыстоўваюцца для распаўсюджвання мастацкіх фільмаў і відэагульняў.

Назва Blu-ray (ад англ.: blue ray — сіні/фіялетавы лазер) адсылае да тыпу лазера, які выкарыстоўваецца для чытання дыска і дазваляе захоўваць інфармацыю з большай шчыльнасцю, чым фармат DVD, які выкарыстоўвае чырвоны лазер.

Шчыльнасць захавання даных на дысках фармату DVD была абмежаваная даўжынёй хвалі тагачасных лазерных дыёдаў. Пасля працяглай распрацоўкі сталі даступныя лазерныя дыёды з даўжынёй хвалі 405 нанаметраў, што дазволіла распрацаваць больш шчыльны фармат захоўвання. Першыя дыскі, запісаныя новымі дыёдамі, з’явіліся ў кастрычніку 1998 года.

Sony разам з Panasonic, Philips і TDK распачала два праекты, ужываючы новыя дыёды: UDO[1] і DVR Blue[2]. Першыя прататыпы DVR Blue былі прадстаўлены на выставе CEATEC у кастрычніку 2000 года.[3] 19 лютага 2002 года праект DVR Blue быў афіцыйна анансаваны пад назвай Blu-ray Disc,[4][5] і дзевяць першых членаў заснавалі арганізацыю Blu-ray Disc Founders.

Першай спажывецкай прыладай з Blu-ray быў прайгравальнік Sony BDZ-S77 коштам 3800 долараў ЗША. Ён прадаваўся з красавіка 2003 года і быў даступны толькі ў Японіі.[6] Аднак для гэтага прайгравальніка не існавала стандарту для запісу відэа і не выпускаліся фільмы, бо галівудскія кінастудыі патрабавалі, каб прайгравальнікі былі абсталяваныя сістэмай DRM (англ.: digital rights management — кіраванне лічбавымі правамі), якая б не дазвалала капіяваць дыскі.

4 кастрычніка 2004 г. назва арганізацыі Blu-ray Disc Founders была зменена на Blu-ray Disc Association (BDA), і студыя 20th Century Fox далучылася да савета дырэктараў BDA.[7]

Тэхнічная спецыфікацыя дыска Blu-ray была завершана ў 2004 годзе.[8]

Пасля выпуску дыскаў Blu-ray пачалася так званая вайна фарматаў аптычных дыскаў высокай выразнасці, дзе канкурэнцыю Blu-ray складаў фармат HD DVD, створаны кампаніяй Toshiba.

Першыя прайгравальнікі BD-ROM былі выпушчаны ў чэрвені 2006 года, прайгравальнікі HD DVD апярэдзілі іх на рынку на некалькі месяцаў.[9] Першыя фільмы на Blu-ray былі выпушчаныя 20 чэрвеня 2006 года. Сярод іх былі, напрыклад, Пяты элемент, Тэрмінатар і 50 першых спатканняў.[10] Першыя фільмы з выкарыстаннем двухбаковых дыскаў BD памерам 50 ГБ былі прадстаўлены ў кастрычніку 2006 г.[11] Першыя аўдыяальбомы на Blu-ray былі выпушчаныя ў маі 2008 года.

Значнай патрымкай для стандарта Blu-ray было яго выкарыстанне ў Sony PlayStation 3. Таксама Sony правяла ўплывовую маркетынгавую кампанію для фармату. У студзені 2007 года дыскі Blu-ray пераўзышлі па продажах HD DVD[12], а на працягу першых трох кварталаў 2007 года фармат Blu-ray абышоў па продажах HD DVD прыкладна ў два разы.

Станам на канец 2007 года Warner Brothers заставалася адзінай буйной кінастудыяй, якая выпускала фільмы і ў фармаце HD DVD, і ў фармаце Blu-ray. У студзені 2008 года яна абвясціла, што пачынаючы з мая 2008 года будзе выпускаць фільмы толькі ў фармаце Blu-ray.[13] Гэта прывяло да ланцуговай рэакцыі: буйныя амерыканскія рознічныя гандляры, такія як Best Buy і Walmart, адмовіліся ад HD DVD у сваіх крамах. Netflix і Blockbuster таксама заявілі, што больш не будуць прадаваць HD DVD. У выніку гэтых падзей 19 лютага 2008 года Toshiba абвясціла аб спыненні вытворчасці прайгравальнікаў HD DVD дыскаў. Гэта дазволіла дыскам Blu-ray стаць стандартам у галіне аптычных дыскаў высокай шчыльнасці.

У чэрвені 2008 года больш за 2500 фільмаў былі даступныя на Blu-ray у Аўстраліі і Вялікабрытаніі, а у Злучаных Штатах і Канадзе больш за 3500.

У жніўні 2015 года быў выпушчаны стандарт фармату Ultra HD Blu-ray, які пашырыў ёмістасць дыску Blu-ray да 100 ГБ. Для гэтага фармату патрабаваліся новыя прылады, аднак яны маглі прайграваць усе тры фарматы дыскаў: DVD, звычайныя Blu-ray і новы фармат. Дыскі і прылады з Ultra HD Blu-ray пачалі прадавацца ў першым квартале 2016 года.[14][15]

Выраб дыскаў Blu-ray каштуе не даражэй, чым выраб дыскаў DVD.[16] Аднак механізмы чытання і запісу больш складаныя, што робіць прылады з Blu-ray больш дарагімі.[17][18][19] Распаўсюджванне Blu-ray стрымліваецца стрымінгавымі сэрвісамі і тэхналогіямі атрымання відэа па запыце (англ.: video on demand, VOD).[20][21][22] Дыскі Blu-ray выкарыстоўваюцца для распаўсюджвання гульняў для прыставак PlayStation 3, PlayStation 4, PlayStation 5, Xbox One і Xbox Series X.

  1. Sony Develops Next Generation Optical Disk Storage System For the Data Server Market. Sony (1 лістапада 2000). Архівавана з першакрыніцы July 2, 2011. Праверана June 15, 2011.
  2. Williams. New High-Capacity DVD to Hold 22.5GB. PCWorld (5 кастрычніка 2000). Архівавана з першакрыніцы June 1, 2010. Праверана June 15, 2011.
  3. Sony Shows 'DVR-Blue' Prototype. CD R Info (11 кастрычніка 2000). Архівавана з першакрыніцы September 26, 2007. Праверана October 17, 2007.
  4. Fox. Replacement for DVD unveiled. New Scientist (19 лютага 2002). Архівавана з першакрыніцы August 15, 2007. Праверана October 17, 2007.
  5. Disclosure of Specifications for Large Capacity Optical Disc Recording Format Utilizing Blue-Violet Laser "Blu-ray Disc" Begins. Sony (20 мая 2002). Архівавана з першакрыніцы June 3, 2009. Праверана March 16, 2009.
  6. Liadov. Sony BDZ-S77 Recorder Review. Pricenfees. Архівавана з першакрыніцы February 2, 2017. Праверана October 19, 2007.
  7. Fox trots towards Blu-ray. ITworld (4 кастрычніка 2002). Архівавана з першакрыніцы June 2, 2009. Праверана March 16, 2009.
  8. Williams. New Blu-ray Details Emerge. PCWorld (5 жніўня 2004). Архівавана з першакрыніцы July 17, 2015. Праверана October 17, 2007.
  9. Toshiba Starts Selling HD DVD Players in Japan. Fox News (31 сакавіка 2006). Архівавана з першакрыніцы November 6, 2007. Праверана October 17, 2007.
  10. Sony Rearranges Blu-ray Release Schedule Архівавана 7 чэрвеня 2010 года..
  11. Bracke. Click: Blu-ray Disc review. High-Def Digest (10 кастрычніка 2006). Архівавана з першакрыніцы September 14, 2007. Праверана September 15, 2007.
  12. Prange. Blu-ray Tips Scales(недаступная спасылка). Home Media Magazine (23 лютага 2007). Архівавана з першакрыніцы November 14, 2007. Праверана October 18, 2007.
  13. Carnoy. Warner goes Blu-ray exclusively, delivering crushing blow to HD DVD. CBS Interactive Inc. Архівавана з першакрыніцы October 4, 2008. Праверана January 4, 2008.
  14. Wilcox. Ultra HD Blu-ray Players Probably Won't Arrive Until 2016. Consumer Reports (9 кастрычніка 2015). Архівавана з першакрыніцы December 27, 2015. Праверана December 27, 2015.
  15. Welch. The first 4K Blu-rays are coming early next year, but they all really suck (11 лістапада 2015). Архівавана з першакрыніцы December 10, 2016. Праверана December 30, 2016.
  16. Watson. How Blu-ray Discs Work (16 кастрычніка 2004). Архівавана з першакрыніцы December 20, 2019. Праверана April 21, 2020.
  17. Silva. What You Need to do Before You Buy a Blu-ray Player (4 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы December 8, 2019. Праверана April 21, 2020.
  18. Blu-ray Disks (BD) – blue laser optical disk technology (21 верасня 2011). Архівавана з першакрыніцы May 10, 2015. Праверана April 21, 2020.
  19. Heinzman. Are DVD and Blu-Ray Players Still Worth Buying? – Review Geek (19 ліпеня 2019). Архівавана з першакрыніцы July 11, 2019. Праверана April 21, 2020.
  20. Why Blu-ray is Still Better Than Streaming Today – HomeTheaterReview. HomeTheaterReview (20 лютага 2013). Архівавана з першакрыніцы November 5, 2019. Праверана April 21, 2020.
  21. Marterello. The State of Streaming Video vs. Blu-ray Discs. The Mac Observer (13 сакавіка 2019). Архівавана з першакрыніцы May 8, 2022. Праверана May 8, 2022.
  22. Suderman. Why DVDS and Blu-rays remain essential in the age of streaming. Vox (27 снежня 2016). Архівавана з першакрыніцы March 4, 2020. Праверана April 21, 2020.